Гарадзенская бібліятэка
Нёманскі фронт. 15―25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Нёманскі фронт. 15―25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Аўтар: Дзмітрый Люцік
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 326
Год выдання: 2012
Месца выдання: Вроцлаў-Гародня
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 16,2х24 см
ISBN: 978-83-61617-69-3
“Нёманскі фронт. 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка” гэта 13-я кніга кніжнай серыі ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА.
Кніга набліжае да нас праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Гарадзеншчыны. Аўтар, дапытлівы гарадзенскі гісторык, крок за крокам, дзень за днём раскрывае планы і дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў у баях за Гродна 12-25 ліпеня 1944 года. У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх даследванняў, расійскіх архіваў, успаміны ўдзельнікаў і жыхароў горада, дзённікі баявых дзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы, данясенні. Кніга будзе цікавая тым, хто цікавіцца гісторыяй войнаў у нашым рэгіёне.
