Янушкевiч
Падземныя пераходы
Падземныя пераходы
Аўтар: Альгерд Бахарэвіч
22 у наяўнасці
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 428
Год выдання: 2026
Месца выдання: Зомбкі
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 140x205 мм
ISBN: 978-83-68202-57-1
Новы раман вядомага беларускага пісьменніка прысвечаны злабадзённай тэме жыцця і небыцця эмігрантаў з Беларусі. Як адаптавацца да чужога навакольнага свету? Што застанецца на пакінутых месцах на радзіме — кватэрах, лецішчах, работах? Як не страціць сувязь з Беларуссю, калі цябе бессвядома паглынае новая рэчаіснасць?
Галоўныя героі рамана, сямейная пара беларусаў з Берліна, нечакана даведваецца пра запуск у Беларусі спецыяльнай дзяржаўнай Праграмы. На месца людзей, якія выехалі з краіны і не могуць вярнуцца, перасяляюць жыхароў расійскай "глыбінкі". Не проста перасяляюць, а прысвойваюць ідэнтычнасць з'ехаўшых — надаюць тыя ж імёны і прозвішчы, пашпарты, уладкоўваюць на папярэднія рабочыя месцы, засяляюць у кватэры былых насельнікаў. Што з гэтага выйдзе?
Вас чакае неверагоднае літаратурнае падарожжа, дзе вам будзе цяжка не пазнаць самога сябе...
