Tsymberau
Паходжанне багоў (Тэагонія) ; Працы і дні
Паходжанне багоў (Тэагонія) ; Працы і дні
Аўтар: Гесіёд
Пераклад: са старагрэцкай Лявона Баршчэўскага
Рэкамендацыя ўзросту: 18+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 148
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 14,5х20 см
ISBN: 978-985-7334-76-6
З гэтага тэксту пачынаецца еўрапейская традыцыя асэнсавання свету праз слова.
Гесіёд не толькі апавядае пра паходжанне багоў і парадак сусвету, але і гаворыць ад імя чалавека — таго, хто працуе на зямлі, пакутуе, назірае і робіць высновы. Гэта адзін з першых голасаў у гісторыі літаратуры, які адначасова гучыць як міф, як настаўленне і як асабістае сведчанне.
***
Гесіёд (канец VIII – пач. VII стст. да н. э.) – першы вядомы на імя старагрэцкі паэт-рапсод, заснавальнік дыдактычнага эпасу, аўтар паэм «Паходжанне багоў (Тэагонія)» і «Працы і дні», а таксама шэрагу твораў, з якіх сёння вядомыя толькі ўрыўкі. Ён першы ў грэцкай паэзіі, хто вызначыў сябе як асобу і назваў сваё імя. Гесіёд выступае ў ролі прарока, «пакліканага» Музамі абвясціць спрадвечныя праўды, а таксама ў ролі выпрабаванага жыццём чалавека, які добра разбіраецца ў асаблівасцях
працы на зямлі.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
