Экапрэс
Пахне пераспелым яблыкам. Зборнік Школы маладога пісьменніка
Пахне пераспелым яблыкам. Зборнік Школы маладога пісьменніка
Няма ў наяўнасці
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 192
Год выдання: 2025
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х20 см
ISBN: 978-83-67471-35-0
«Пахне пераспелым яблыкам» — зборнік твораў маладых беларускіх аўтараў і аўтарак, якія скончылі Школу маладога пісьменніка ў 2024 годзе. У анталогіі прадстаўлены разнастайныя жанры — ад паэзіі да прозы, ад драматургіі да перакладаў. Гэта жывая і шчырая літаратура, што адлюстроўвае сучаснае мысленне, творчы пошук і культурную спадчыну новага пакалення. Кніга працягвае серыю выпускных зборнікаў ШМП і служыць плацдармам для будучых літаратурных адкрыццяў.
***
Кніга ўключае ў сябе творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка (выпуск 2024 года) – нефармальнага праекта па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 года. Прапанаваныя для кнігі тэксты раскрываюць найразнастайнейшыя грані таленту аўтараў і аўтарак: паэзія змяняецца прозай, драматургія – перакладамі, а верлібр – сілаба-тонікай. Зборнік з’яўляецца лагічным працягам папярэдніх анталогій выпускнікоў ШМП: «Параходзік сучаснасці», «Казкі майго горада», «Вешчуны ідуць на Беларусь», «Scriptorium».
