Янушкевiч
Папяровы голем
Папяровы голем
Аўтар: Альгерд Бахарэвіч
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 220
Год выдання: 2024
Вокладка: мяккая
Фармат: 130x200 мм
ISBN: 9788368202120
Кніга «Папяровы голем» — гэта асабістая споведзь і інтэлектуальны маніфест аднаго з наймацнейшых сучасных беларускіх аўтараў — Альгерда Бахарэвіча.
Нечым яна нагадвае дзённік, нечым — падарожныя нататкі. Часам ператвараецца ў зборнік кароткіх эсэ, вершаў і афарызмаў.
Гэтыя тэксты былі напісаныя ў эміграцыі — злосныя і правакацыйныя, сумныя і шчырыя, поўныя болю, любові і думак пра Беларусь.
Бахарэвіч разважае пра гісторыю і літаратуру, мову і творчасць, пра Захад і Усход, пра ўцёкі і вяртанні, пра тое, што ён страціў і што здолеў захаваць.
«Папяровы голем» — кніга, у якой аўтар адкрываецца максімальна шчыра. Без фільтраў, без масак, без кампрамісаў.
***
Нечым гэтая кніга падобная да дзённіка, нечым — да падарожных нататак. Часам яна прыкідваецца нізкай вершаў і афарызмаў, а часам — зборнікам зусім кароткіх эсэ. “Папяровы голем” — лаканічныя і выразныя, злосныя і правакацыйныя, меланхалічныя і крытычныя тэксты Альгерда Бахарэвіча, напісаныя ў эміграцыі. Тое, што шматкроць гучала са сцэн розных гарадоў, на розных мовах, у інтэрв'ю заходнім мэдыя і ў размовах з замежнымі чытачамі. Тое, пра што аўтара рэдка пытаюцца па-беларуску.
Пісьменнік Бахарэвіч — пра гісторыю і літаратуру, творчасць і мову, пра лёс і экзыль, боль і любоў. Пра тое, чаму навучыўся і што зразумеў. Пра сябе і тых, хто побач. Пра наш час, пра сваю Беларусь, пра Захад і Усход, пра новы і стары свет.
Самая шчырая кніга Альгерда Бахарэвіча.
