Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Skaryna Press

Партрэт Дорыяна Грэя

Партрэт Дорыяна Грэя

Мастацкая літаратура | Проза | Раманы | Сусветная класіка

Аўтар: Оскар Уайлд

Пераклад: з ангельскай Вільза О'Фляэрці

Звычайная цана 65,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 65,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

20 у наяўнасці

Мова: беларуская

Старонак: 296

Год выдання: 2026

Месца выдання: Лондан - Вільня

Вокладка: мяккая

Фармат: 15х21 см

ISBN: 978-1-915601-35-3

Спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.

Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? 

Для Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім Лондане, адказ быў просты — усім. Калі бліскуча разумны лорд Генры Уотан напаўняе ўразлівы розум Дорыяна спакуслівай філасофіяй, той выказвае лёсавызначальнае жаданне, сакрэт якога захавае партрэт.

Упершыню апублікаваны ў 1890 годзе, твор выклікаў скандал: у кожным радку прыстойнае грамадства пазнавала сябе. Адзіны раман Оскара Уайльда застаецца адной з самых яркіх залацінак англамоўнай літаратуры. Гэты твор знішчальнай дасціпнасці на скрыжаванні гатычнай прозы, сацыяльнай сатыры і філасофскай прытчы захапляе сваёй маральнай складанасцю. з хірургічнай дакладнасцю і заразнай весялосцю О. Уайльд выкрывае крывадушнасць і запытвае чытача: дзеля чаго ты жывеш?

Пад зіхатлівай паверхняй тэксту цячэ далікатная квір-плыня: захапленне мастака Бэзіла Холварда Дорыянам, набрыняная недасказанасцю блізкасць паміж персанажамі і таямнічае жыццё галоўнага героя агучваюць невымоўныя ў пурытанскім грамадстве жаданні. Раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ злачыннай разбэшчанасці аўтара. Для яго ж твор стаў зашыфраваным аўтапартрэтам мастака, які разумее кошт прыгожага і небяспеку таемнага.


Глядзець поўную інфармацыю