Пфляўмбаўм
Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі
Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі
Аўтар: Тафіля Багач
У наяўнасці: 4
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 150
Год выдання: 2025
Месца выдання: Вільня
Вокладка: мяккая
Фармат: 120×180 мм
ISBN: 9786098350111
«Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі», — піша Паўліна Кот. Але ў волкім паветры кватэры нумар нуль гераіня яе аповеду пастаянна адчувае чужую прысутнасць, ад якой можна падкінуцца ўночы. Хто раней завітваў у гэтую сталінку ля ГУМа?
У аповесці Тафілі Багач дзве пары вачэй уважліва назіраюць за людзьмі ў беларускай правінцыі і назіральнікі робяць свае высновы. Такія ціхія і такія непрыкметныя стварэнні. Хоць на іх спінах расце чорная поўсць — яны застаюцца блізкімі суседзямі вяскоўцаў доўга, без таго, каб іх нехта заўважыў.
Краіна, у якой адбываюцца падзеі абедзвюх гісторый, ужо растае ў смузе часу. Што мы будзем памятаць пра яе?
