Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 8

ByProsvet

Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын. Том 1

Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын. Том 1

Дзіцячае | Гісторыя | Мастацкая літаратура | Проза | Культура і традыцыя

Аўтары: Лявон Маліноўскі, Уладзімір Арлоў, Света Бень, Таццяна Гайдук, Кацярына Ваданосава, Наталля Сянчук, Andruś

Ілюстратары: Наталка Кукс, Воля Маліноўская, Яна Каспяровіч, Юна Новікава, Аляксандра Канафальская, Ксенія Лагавая, Andruś

Звычайная цана 99,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 99,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

470 у наяўнасці

Мова: беларуская

Старонак: 120

Год выдання: 2025

Месца выдання: Варшава

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 21.5x25 см

ISBN: 978-83-974131-5-3

Увага! Ініцыятыва ByProsvet прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі — везці кнігу ў Беларусь небяспечна

Беларуская гісторыя
нібыта скарбонка, у якой хаваецца шмат таямніц. Яна захоўвае безліч імёнаў тых, хто істотна паўплываў на навакольны свет. Асаблівую ўвагу мы хочам надаць дзейным, творчым, разумным жанчынам, бо доўгія гады яны заставаліся нябачнымі для грамадства. Але ж кожная з іх адметная. Няхай гэтая кніга стане для цябе добрым пуцяводнікам: перанясе ў неверагоднае  падарожжа і пазнаёміць з спадчынай, якую жанчыны захоўвалі на працягу многіх стагоддзяў.

Першы том “Патаемнай спадчыны” змяшчае сем казак пра выдатных беларусак, якія жылі ў розны час – ад сярэднявечча да пачатку XX стагоддзя. У школьных падручніках гэтых жанчын амаль не згадваюць. Разам з тым яны адыгралі значную ролю ў гісторыі Беларусі і свету.
Мэта кнігі — не толькі праз казку пазнаёміць з імі, але і паказаць: кожная жанчына непаўторная і можа быць рознай. Яе прызначэнне не абавязкова зводзіцца да кухні і выхавання дзяцей. Яна можа кіраваць краінай, засноўваць тэатр, лекаваць хворых, браць удзел у паўстанні — і шмат іншага!
“Патаемная спадчына “ — гэта не проста асветніцкія казкі, гэта — гісторыі-натхненне!

Глядзець поўную інфармацыю