Gutenberg
Пентаквантар
Пентаквантар
Аўтар: Арцём Шуканаў
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Год выдання: 2025
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
ISBN: 978-83-68016-62-8
“Пентаквантар” — выбуховы беларускі посткіберпанк, які пераносіць чытача з неонавых вуліц Кіёта ў бетонныя джунглі Мінска-3 і далей — у космас.
Арцём Шуканаў спалучае тэхналагічны трылер, філасофскую фантастыку і прыгодніцкі драйв у адным тэксце.
Гэта раман пра свет будучыні, дзе штучны інтэлект, касмічныя ліфты і чалавечыя амбіцыі сутыкаюцца на мяжы магчымасцяў.
Беларуская адказ на “Нэйрамансера” і “Крыптаномікон” — сучасна, глыбока і з адчуваннем сапраўднага кіберпанку.
***
Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, – гэта развіццё жанру з прыстаўкай “пост”. “Пентаквантар” – менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах “Крыптаномікону” і “Лавіны” Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад “Штама Андрамеда” Майкла Крайтана і “Нэйрамансера” Уільяма Гібсана.
Нягледзячы на тое, што “Пентаквантар” – гэта аўтарскі дэбют, да сюжэту Арцём Шуканаў падышоў з размахам. Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.
Перад вамі дэбютны раман Арцёма Шуканава, які задаўся аднойчы пытаннем “А што я зрабіў у свае годы для кіберпанку?” і вырашыў спакусіцца на нешта значнае. Не клапоцячыся пра наступствы, ён распахнуў літаратурныя дзверы нагою, адразу выкаціўшы на суд чытача буйны і эпічны саенс-фікшан раман.
“Пентаквантар” – жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.
