Тэхналогія
Пра паэзію, сэкс, рэлігію і самаўсведамленне
Пра паэзію, сэкс, рэлігію і самаўсведамленне
Аўтар: Алесь Анціпенка
Рэкамендацыя ўзросту: 18+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 63
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х20 см
ISBN: 978-985-458-384-6
Што аб’ядноўвае паэзію, рэлігію, сэксуальнасць і філасофію? У кнізе «Пра паэзію, сэкс, рэлігію і самаўсведамленне» Алесь Анціпенка разглядае феномен самаўсведамлення чалавека праз творы класікаў беларускай літаратуры, ідэі Кіркегора і біблейскія тэксты. Гэта глыбокае і важнае чытанне для тых, хто шукае сэнсы ў літаратуры, мысленні і духоўным досведзе.
***
Гэтая кніга – пра феномен самаўсведамлення чалавека ў паэзіі, культуры, этыцы і рэлігіі.
Кандыдат філасофскіх навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа Сёрэна Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага Запаветаў.
Кніга будзе цікавая навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам філасофскіх і філалагічных спецыяльнасцяў, а таксама ўсім, каго хвалююць пытанні самаўсведамлення і развіцця, сучаснага стану філасофскай думкі.
