Анархічны чорны крыж Беларусь
Праўда без кампрамісаў
Праўда без кампрамісаў
Аўтар: Мікола Дзядок
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мовы: беларуская, расейская
Старонак: 100
Год выдання: 2024
Месца выдання: Варшава
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х20 см
“Праўда без кампрамісаў” — кніга, якая не маўчыць. Гэта выбраныя артыкулы Міколы Дзядка, напісаныя за пяць гадоў на волі паміж двума турэмнымі тэрмінамі. Пра анархізм, уладу, гвалт, 2020, міліцэйскую жорсткасць і магчымасць зменаў. Напісана для тых, хто шукае волю, разуменне і надзею. Аўтар цяпер знаходзіцца ў адзіночцы, але ягоны голас працягвае гучаць.
***
Перад вамі зборнік выбраных артыкулаў зняволенага анархіста і блогера Міколы Дзядка, якія ён напісаў за пяць гадоў, праведзеных на волі паміж двума турэмнымі тэрмінамі.
Мікола шмат пісаў пра анархізм, супраціў, дзяржаўны гвалт, новае грамадства — простымі словамі, намагаючыся зацікавіць сваімі ідэямі і развагамі звычайных людзей. У гэты зборнік увайшлі найбольш актуальныя тэксты, у тым ліку аналіз падзей 2020 года ў Беларусі, прычын міліцэйскага садызму, а таксама развагі аб палітычным гвалце.
Кніга мае зацікавіць сімпатызантаў анархізму і тых, хто ставіцца да ідэі крытычна, удзельніц пратэстаў ды ўсіх, хто шукае шлях да больш свабоднай будучыні.
Мікола Дзядок быў затрыманы 11 лістапада 2020 года і прайшоў праз катаванні падчас рэйда. Асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за свае публікацыі і крытыку рэжыму. Восенню 2024 года на яго завялі новую справу за непадпарадкаванне адміністрацыі турмы.
На момант выдання кнігі Мікола знаходзіцца ў адзіночнай камеры больш за паўтара года і ў штрафным ізалятары бесперапынна больш за 124 дні. Раней Мікола правёў за кратамі пяць гадоў (2010-2015) за шэраг радыкальных анархісцкіх акцый.
