Самвыдат
Прыгоды Бульбіка
Прыгоды Бульбіка
Аўтар: Марына Корзун
Ілюстратар: Таццяна Багданава
У наяўнасці: 10
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 52
Год выдання: 2025
Месца выдання: Варшава
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 17.5х22,5 см
ISBN: 978-83-974441-0-2
«Прыгоды Бульбіка» — светлая і натхняльная гісторыя, якая адкрывае дзецям і дарослым простыя, але важныя ісціны: сяброўства, вера ў сябе, мара і ўнутраная сіла здольныя весці нас праз перашкоды да шчасця. Казка Марыны Корзун дае надзею і паказвае, што кожны крок наперад набліжае да мэты. Гэтая кніга будзе цікавай усёй сям’і і стане добрым падарожжам у вялікі і дзівосны свет.
***
"Для мяне, у першую чаргу, гэта кніга пра сяброўства, пра веру ў сябе, пра мары і новыя нечаканыя адкрыцці, пра тое, што свет вялікі і вельмі цікавы.
Думаю, што кожны з нас знойдзе свой уласны сэнс.
Гісторыя спадабаецца не толькі маленькім, але і дарослым чытачам, бо яна дае надзею, паказвае, што робячы адзін крок наперад, мы набліжаемся да сваёй мэты.
А ў кожнага з нас ёсць вялікая ўнутраная сіла, якая дапамагае пераадольваць усе перашкоды і быць шчаслівымі!
Чытайце с асалодай!"
Аўтарка казкі Марына Корзун



