Koska
Птушка ўва мне ляціць, куды захоча
Птушка ўва мне ляціць, куды захоча
Аўтар: Сара Лундберг
Ілюстратар: Сара Лундберг
Пераклад: са шведскай Надзі Кандрусевіч
Рэкамендацыя ўзросту: 12+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 128
Год выдання: 2019
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 17,5х22 см
ISBN: 978-985-90452-6-4
Кніга шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі.
Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
ПРА КНІГУ
Што рабіць, калі здаецца немагчымым жыць так, як чакаюць ад цябе іншыя? Што рабіць, калі адзіны, хто разумее цябе, памірае? Калі ты знаходзішся між дзяцінствам і дарослым жыццём, калі не можаш апісаць свае жаданні словамі?
Напачатку 1900-х у вёсцы Хамердаль у Швецыі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Бэртай. Больш за ўсё на свеце яна любіла маляваць і марыла стаць мастачкай.
Але ў той час атрымаць мастацкую адукацыю было надзвычай складана. Асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і.
Бэрта мусіла дапамагаць па гаспадарцы, калі яе маці захварэла на сухоты. Але што рабіць з марамі і жаданнямі? Ці спраўдзяцца яны?
Кніга Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” – гісторыя, натхнёная жыццём, працай, лістамі і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
Тата ізноў кліча мяне. Крычыць: “Бэрта!”, гучыць як “сэрца”. Я нібыта не чую.
Калі я кладуся калачыкам, то раблюся падобнай да птушкі, якая спіць. Да той, што я зляпіла з блакітнай гліны. Трэба падараваць яе маме.
Думаю, калі б я была птушкай, то змагла б паляцець. З нашай вёскі. Да іншага жыцця. Туды, дзе я была б той, кім я ёсць. Дзе ніхто не крычыць на мяне і не лічыць нязграбнай дзівачкай.
“Ты не можаш узяць і з’ехаць”, кажа Юлія, найстарэйшая і найразумнейшая з нас. Гуна таксама старэйшая за мяне, але ўсяго на год. Яна не такая дбайная, як Юлія. А я дык зусім безнадзейная. Прынамсі, так лічыць тата. А яшчэ ў нас ёсць Нісэ, наш малодшы брацік. Але ён зусім малы.
Хутка восень, і ў нас шмат працы. Мы ўсе дапамагаем, але тата робіць больш за ўсіх…
(канец фрагменту)
