Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар

Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар

Паэзія | Мастацкая літаратура | Сусветная класіка

Ілюстратар: Настасся Пазняк

Пераклад: Ігара Кулікова

Звычайная цана 68,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 68,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 232

Год выдання: 2025

Месца выдання: Зомбкі, Польшча

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 145x200 мм

ISBN: 978-83-6822-29-8

“Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар” — адзін з найвядомейшых рыцарскіх твораў сярэднявечнай англійскай літаратуры, напісаны ў канцы XIV стагоддзя ананімным аўтарам.  
Паэма вылучаецца сваёй незвычайнай формай — алітэрацыйным вершам з элементамі рыфмаванага ямба, а таксама моўнай аўтэнтычнасцю, якую старанна перадае беларускі пераклад, выкананы непасрэдна з сярэднеанглійскай.  
Выданне ўключае чатыры тлумачальныя артыкулы: пра артурыянскія легенды, асаблівасці сярэднеанглійскай мовы, структуру алітэрацыйнага верша і метад перакладу.  
Гэта кніга — унікальная магчымасць дакрануцца да сапраўднай класікі і адчуць рыцарскі дух эпохі Артура.

***
Ананімная паэма канца XIV ст. «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» справядліва лічыцца адной з пярлін сярэднявечнай англійскай літаратуры. Яна шматкроць перакладалася не толькі на сучасную англійскую, але і на іншыя еўрапейскія мовы. Дж. Р. Р. Толкін, найвядомейшы перакладчык паэмы, ставіў яе ў адзін шэраг з найлепшымі творамі «бацькі англійскай паэзіі» Джэфры Чосера.

«Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» цікавы не толькі сваім зместам як выдатны рыцарскі раман, але і формаю, бо напісаны даўнім алітэрацыйным вершам з элементамі рыфмаванага ямба, а мова яго ўтрымлівае шмат дыялектызмаў і архаізмаў. Усе гэтыя асаблівасці твора як мага захоўваюцца ў беларускім перакладзе, які вылучаецца яшчэ і тым, што выкананы непасрэдна з сярэднеанглійскай мовы. Рэч у тым, што праз папулярнасць творчасці Дж. Р. Р. Толкіна многія пераклады гэтай паэмы робяцца не з арыгінала, а з Толкінавага перакладу на сучасную англійскую. Такімі, напрыклад, з'яўляюцца польскі і ўкраінскі пераклады.

Акрамя ўласна паэмы, кніга змяшчае цэлую нізку артыкулаў, якія дапамогуць вам лепей зразумець і ацаніць гэты твор. Калі вы нічога не ведаеце пра артурыяну, тае бяды: першы артыкул у кнізе прысвечаны акурат ёй, і з яго вы даведаецеся і пра гісторыю з'яўлення легендаў пра Артура ды яго рыцараў, і пра асноўныя творы цыкла, і пра кароткі змест самых асноўных з іх. Калі вы нічога раней не чулі пра сярэднеанглійскую мову, то другі артыкул дасць вам сякое-такое ўяўленне і пра яе, і пра тое, чым яна розніцца ад сучаснай англійскай. Калі вас інтрыгуе, што такое «алітэрацыйны верш», якім напісана паэма, то і пра гэта вы дазнаецеся з беларускага выдання паэмы: трэці артыкул кнігі ёсць вычарпальным дайджэстам ключавых сучасных манаграфій і дысертацый, прысвечаных алітэрацыйнаму вершу. Нічога падобнага, акрамя як на англійскай, вы не знойдзеце. Урэшце, апошні, чацвёрты, артыкул тлумачыць, па якіх правілах рабіўся пераклад і чаму ён атрымаўся такі незвычайны (але не больш незвычайны за арыгінал!).

Глядзець поўную інфармацыю