Энцыклапедыкс
Шэпт
Шэпт
Аўтар: Сяргей Лескець
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Няма ў наяўнасці
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 344
Год выдання: 2023
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х20 см
ISBN: 978-985-7247-58-5
«Шэпт» — дакументальны запіс падарожжа па беларускай глыбінцы, дзе яшчэ жыве традыцыя лекавання словам. Аўтар сустракае знахарак, траўніц і чараўніц, занатоўвае іх гаворкі, споведзі і практыкі. Гэта кніга пра зніклы, але не забыты свет.
***
Кніга падрыхтаваная выдавецкай ініцыятывай "Вільма"
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.
У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці. Кніга жыва ў сабе спалучае палявыя запісы з экспедыцый і падарожныя нататкі аўтара.



