Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Gutenberg

Шлях дробнай сволачы

Шлях дробнай сволачы

Мастацкая літаратура | Проза | Апавяданні

Аўтар: Ева Вежнавец

Звычайная цана 40,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 40,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 5

Мова: беларуская

Старонак: 168

Год выдання: 2025

Месца выдання: Кракаў

Вокладка: мяккая

Фармат: 12х18 см

ISBN: 978-83-68016-68-0

Аддалі вар’ятцы навагодняе слова. Я ўзяла келіх і нічога не магла сказаць. Мне хацелася выкласьці пра ўзаемазьвязаны калядны мэханізм узмацненьня Ірада і непазьбежнасьці цуда. Пра зьмены, якія чакаюць усіх, і хай бы яны пайшлі нам усім на карысьць. Але агіда да высокага ўжо заняла мне дух. Не было ніякай праўды, якая б нас аб’яднала, а калі б і была, не маімі вуснамі і не для гэтых людзей яна павінна прагучаць…”


Першая кніга Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” да сёньня, на жаль, знаходзілася ў літаратурным лімбе лічбавай эпохі: быццам бы існуе, але раскіданая па прыватных калекцыях, быццам бы сьмелая і рэзанансная, але абыдзеная рэцэнзіямі, быццам бы адна з найважнейшых кніжак пра тое, дзе, за што і зь кім побач беларускі вымушаныя жыць, але ў ценю “Па што ідзеш воўча?”. А між тым, Вежнавец ломіць наш кантэкст на два. На жанчын і на мужчын. На краіну, якой апантаная, і на Быдларусь, якая забівае. На людзей ідэі і на людзей, па вуліцах імя якіх мы ходзім і будзем хадзіць. Сябе і нас усіх аўтарка бачыць у гэтым разломе, з якога мы караскаемся насустрач сонцу. Чаго хочаш? Ня быць дробнай сволаччу! Але пакуль мы толькі караскаемся, блытаем сьляды і губляемся ў арыенцірах. У гэтым і Шлях.


 Ева Вежнавец — адзін з самых непаўторных празаічных галасоў сёньняшняй Беларусі. Яна піша па-жаночаму. Яна піша па-чарадзейску. Яе пяром прамаўляюць тыя, хто самі ня ўмеюць або ня хочуць трымаць пяро.” 

Глядзець поўную інфармацыю