Вясна
Silva Rerum IV
Silva Rerum IV
Аўтар: Крысьціна Сабаляўскайце
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 404
Год выдання: 2025
Месца выдання: Прага
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 130×200
ISBN: 978-80-909750-1-9
«Silva rerum IV» завяршае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэньняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй. Прафэсар матэматыкі езуіт Францішак Ксавэры Нарвойш — грамадзянін ня толькі Княства, але і сьвету, масон і філёзаф. Нансі, Вена, Кракаў, Варшава, Амстэрдам, Парыж, Лёндан — траекторыі яго падарожжаў, дзе ён сустракае магутных уладароў, выдатных навукоўцаў і незвычайных жанчын, назірае за цудамі музыкі і тэатру, перажывае забароненае каханьне і прывозіць у Вільню найноўшыя навуковыя веды і сьвежы вецер Асьветніцтва. Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысьціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой.
