Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Offset-Print

Siva zozula

Siva zozula

Культура і традыцыя | Лінгвістыка | Гісторыя | Навуковае | Нон-фікшн

Аўтар: Viktor Stachwiuk

Рэкамендацыя ўзросту: 18+

Звычайная цана 30,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 30,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 196

Год выдання: 2006

Месца выдання: Беласток

Вокладка: мяккая

Фармат: 13,5х19,6 см

ISBN: 83-60456-03-8

Кожная вёска мае сваю гісторыю, свае звычаі, свае песні і сваю мову. Гаворка адной вёскі адрозніваецца ад гаворкі другой. У гэтым адметнасць. Ды і седзячы на лавачках перад плотам жанчыны, дзяўчаты спяваюць нібыта такія ж, нібыта тыя самыя песні, але ў кожнай вёсцы свая версія, непадобная да іншых. Кніга “Siva zozula” – гэта гісторыя Падляшша ў цэлм, гісторыя аднае вёскі, ды вельмі грунтоўны не тое, каб аналіз, а запіс традыцый, звычаяў, святаў і фальклору вёскі Трасцянка, што ў гміне Нарва Гайнаўскага павета. Кніга напісана ў мясцовай гаворцы з выкарыстаннем лацінскага алфавіта, што робіць яе цікавейшай, але і цяжэйшай у чытанні для чытачоў з Беларусі. Тым не менш, выкарыстанне ў кнізе гутаркавай мовы дадзенай вёскі – добры спосаб на захаванне гаворкі, якой карыстае што раз менш асобаў – вёска вымірае, моладзь “по-своёму” не гаворыць, а разам са старажыламі памірае і мова. У кнізе ў адмысловых раздзелах апублікаваны песні, запісаныя ў вёсцы Трасцянка, да слоў дададзены ноты, што робіць публікацыю больш вартаснай. Адрасуецца культуразнаўцам, гісторыкам, мовазнаўцам, даследчыкаі і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Глядзець поўную інфармацыю