Skaryna Press
Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945-1947
Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945-1947
Аўтар: Ларыса Геніюш
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 192
Год выдання: 2026
Вокладка: мяккая
Фармат: 16,5х16,5 см
ISBN: 978-1-915601-76-6
Паэтычны зборнік Ларысы Геніюш Spiritus flat ubi vult („Дух вее, дзе хоча“) вяртае голас паэткі, адноўлены празь дзесяцігодзьдзі з рукапісных вершаў, сабраных і пераплеценых ёю ў першыя паваенныя гады.
Сёньня мы факсымільна аднаўляем гэты рукапіс, прачытваем і асэнсоўваем яго ў XXI стагодзьдзі — у час, вельмі падобны на той, калі Ларыса Геніюш пісала свае радкі і пераплятала старонкі ў тонкую кніжку.
Напісаныя ў эміграцыі, вершы 1945–1947 гадоў — балесны і ўзнёслы хваласьпеў свайму краю і блізкім людзям, паэтычны летапіс нацыянальнае катастрофы і асабістых страт і яркае сьведчаньне вольнага і нязломнага духу паэткі. Гэта таксама пачатак беларускамоўнага паваеннага сам- і тамвыдаву.
