SayBeat
Спроба экспэрыментальнага канструяваньня сябе (2 тамы)
Спроба экспэрыментальнага канструяваньня сябе (2 тамы)
Аўтар: Макс Шчур
Рэкамендацыя ўзросту: 18+
У наяўнасці: 3
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Год выдання: 2025
Месца выдання: Варшава
Вокладка: мяккая
“Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе” — шчыры аўтабіяграфічны двухтомнік паэта і перакладчыка Макса Шчура. Першы том — “Нявіннасьць” — пра дзяцінства, беларушчыну, літаратуру і перабудову. Другі — “Досьвед” — пра Менск 90-х, анархію, эміграцыю, залежнасці і пошук сябе. Для тых, хто хоча прачытаць нешта моцнае, без фільтра. Рэкамендавана 18+.
Кніга — белетрызаваная аўтабіяграфія. Сам аўтар вызначае жанр кнігі як «мэм-угáры». Ягоная спроба зразумець, чым ёсць само па сабе і як узнікае асобна ўзятае чалавечае «я», падаецца з уласцівым аўтару гумарам, часта на мяжы здзеку: не толькі з чытача, але і з сябе самога.
Пра што кніга? Дзеянне кнігі пачынаецца ў 1910-м і заканчваецца ў 2006 годзе. Гісторыя сям’і беларускіх партызан і аргентынскіх рэпатрыянтаў, (не)савецкае дзяцінства, перабудова ў асобна ўзятай школе на ўскрайку Брэста, далучэнне да беларушчыны і паэзіі, удзел у Таварыстве беларускай мовы, літаратурны андэграўнд, стварэнне першага рок-гурта... Далей — навучанне ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, анархісцкая тусоўка, sex drugs rock’n’roll, «Менская вясна», «суткі», уцёкі з Беларусі, лагер бежанцаў, жыццё на сквоце, пражскі эмігранцкі асяродак, праца на «Радыё Свабода», хаатычныя закаханасці, гісторыя алкагалізму і псіхічнай хваробы... Ніякіх падрабязнасцей, у тым ліку інтымных, аўтар ад чытачоў не хавае. Падобна, такой шчырай кнігі ў айчыннай літаратуры яшчэ не было!
Хто такі Макс Шчур? Макс Шчур — палітэмігрант, паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі Гедройця (2016 г.) за раман «Завяршыць гештальт» і прэміі Юхнаўца за раман «Там, дзе нас няма» (2004 г.). З 1998 года жыве ў Чэхіі. Аўтар шэрага кніг паэзіі і прозы («Ліст, знойдзены на папялішчы», «Галасы», «Кінараман»), перакладчык з англійскай, іспанскай, чэшскай і іншых моў. Галоўны рэдактар сайта «Невідочнае места» (2003–2008) і віртуальнага літаратурнага часопіса «ЛітРаж» (2013–2020). Пераклаў на беларускую фільм «Крымінальнае чытво», у 2008–2020 гг. як перакладчык супрацоўнічаў з тэлевізіяй «Белсат». Аўтар ютуб-канала. дзе публікуе свае пераклады песень і развагі пра будызм.
