SayBeat
Спроба экспэрыментальнага канструяваньня сябе. Кніга 1: "Нявіннасьць"
Спроба экспэрыментальнага канструяваньня сябе. Кніга 1: "Нявіннасьць"
Аўтар: Макс Шчур
Рэкамендацыя ўзросту: 18+
У наяўнасці: 3
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 436
Год выдання: 2025
Месца выдання: Варшава
Вокладка: мяккая
Фармат: 14.5х21 см
ISBN: 978-83-974131-2-2
Шчыры, правакацыйны і іранічны раман “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе. Кніга 1. Нявіннасьць” — аўтабіяграфічны вопыт паэта і перакладчыка Макса Шчура. Гэта кніга пра беларушчыну, савецкае дзяцінства, літаратурны андэрграўнд і пошукі сябе. Для дарослай аўдыторыі.
Кніга — белетрызаваная аўтабіяграфія. Сам аўтар вызначае жанр кнігі як «мэм-угáры». Ягоная спроба зразумець, чым ёсць само па сабе і як узнікае асобна ўзятае чалавечае «я», падаецца з уласцівым аўтару гумарам, часта на мяжы здзеку: не толькі з чытача, але і з сябе самога.
Хто такі Макс Шчур? Макс Шчур — палітэмігрант, паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі Гедройця (2016 г.) за раман «Завяршыць гештальт» і прэміі Юхнаўца за раман «Там, дзе нас няма» (2004 г.). З 1998 года жыве ў Чэхіі. Аўтар шэрага кніг паэзіі і прозы («Ліст, знойдзены на папялішчы», «Галасы», «Кінараман»), перакладчык з англійскай, іспанскай, чэшскай і іншых моў. Галоўны рэдактар сайта «Невідочнае места» (2003–2008) і віртуальнага літаратурнага часопіса «ЛітРаж» (2013–2020). Пераклаў на беларускую фільм «Крымінальнае чытво», у 2008–2020 гг. як перакладчык супрацоўнічаў з тэлевізіяй «Белсат». Аўтар ютуб-канала, дзе публікуе свае пераклады песень і развагі пра будызм.
