Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

SayBeat

Спроба экспэрыментальнага канструяваньня сябе. Кніга 2: "Досьвед"

Спроба экспэрыментальнага канструяваньня сябе. Кніга 2: "Досьвед"

Біяграфія/Аўтабіяграфія | Гісторыя | Нон-фікшн

Аўтар: Макс Шчур

Рэкамендацыя ўзросту: 18+

Звычайная цана 59,90 zł
Звычайная цана Адпускная цана 59,90 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 3

Мова: беларуская

Старонак: 488

Год выдання: 2025

Месца выдання: Варшава

Вокладка: мяккая

Фармат: 14.5х21 см

ISBN: 978-83-974131-3-9

“Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе. Кніга 2. Досьвед” — працяг аўтабіяграфічнай гісторыі Макса Шчура. Гэта Менск 90-х, анархія, каханне, уцёкі з Беларусі, пражскі сквот, Радыё Свабода, залежнасці і псіхічнае напружанне. Макс Шчур зноў адкрыта, бязлітасна і з гумарам перажывае асабісты досвед і эпоху. Рэкамендавана для дарослай аўдыторыі. Дастаўка па свеце.
Новая кніга лаўрэата прэміі Гедройця (2016) Макса Шчура «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» — сапраўдны эксперымент па рэканструкцыі дасяжнай мінуўшчыны, які адбываўся на працягу двух з паловай гадоў, 2022—25.
Кніга — белетрызаваная аўтабіяграфія. Сам аўтар азначае жанр кнігі як «мэм-угáры». Ягоная спроба зразумець, чым ёсць само па сабе і як узнікае асобна ўзятае чалавечае «я», падаецца з уласцівым аўтару гумарам, часта на мяжы здзеку: не толькі з чытача, але і з сябе самога.
Дзеянне другой кнігі, «Досьвед», пачынаецца ў 1994-м і заканчваецца ў 2006 годзе. Навучанне ў Менскім лінгвістычным універсітэце, анархісцкая тусоўка, sex drugs rock'n'roll, «Менская вясна», «суткі», уцёкі з Беларусі, лагер бежанцаў, жыццё на сквоце, пражскі эмігранцкі асяродак, праца на Радыё Свабода, хаатычныя каханні, гісторыя алкагалізму і псіхічнай хваробы — усё гэта складае зьмест другой кнігі ўспамінаў.
Ніякіх падрабязнасцей, у тым ліку інтымных, аўтар ад чытачоў не хавае. Падобна, такой шчырай кнігі ў айчыннай літаратуры яшчэ не было!

Хто такі Макс Шчур? Макс Шчур — палітэмігрант, паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі Гедройця (2016 г.) за раман «Завяршыць гештальт» і прэміі Юхнаўца за раман «Там, дзе нас няма» (2004 г.). З 1998 года жыве ў Чэхіі. Аўтар шэрага кніг паэзіі і прозы («Ліст, знойдзены на папялішчы», «Галасы», «Кінараман»), перакладчык з англійскай, іспанскай, чэшскай і іншых моў. Галоўны рэдактар сайта «Невідочнае места» (2003–2008) і віртуальнага літаратурнага часопіса «ЛітРаж» (2013–2020). Пераклаў на беларускую фільм «Крымінальнае чытво», у 2008–2020 гг. як перакладчык супрацоўнічаў з тэлевізіяй «Белсат». Аўтар ютуб-канала, дзе публікуе свае пераклады песень і развагі пра будызм.

Глядзець поўную інфармацыю