Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Строй | STRÓJ
Строй | STRÓJ
Аўтар: Кацярына Ваданосава
Няма ў наяўнасці
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мовы: беларуская, польская
Старонак: 64
Год выдання: 2024
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 15х21 см
ISBN: 978-83-972232-0-2
“Строй | Stroj” — гэта выстаўка і каталог гістарычных і традыцыйных строяў з розных эпох Беларусі: ад полацкіх княгінь да сялянак з Палесся. Усе строі рэканструяваныя з навуковай дакладнасцю, з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік — вышыўка, ткацтва, шытво, пляценне. Выданне натхняе вяртаннем да спадчыны і паказвае, наколькі багатай і мастацкай была беларуская культура адзення.
***
Як выглядала полацкая княгіня XІ стагоддзя?
Што магла насіць юная каралева Бона?
А шляхцянка часоў Паўстання з гадоў 1863-1864?
Колькі мільёнаў крыжыкаў трэба вышыць, каб рэканструяваць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Калінкавічы?
Залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, неверагодна выкшталцоныя прадметы гардэроба беларускіх сялянак, на стварэнне якіх сыходзяць месяцы, нават гады працы — усё гэта вы зможаце пабачыць у межах выстаўкі.
Кожны строй — гэта не толькі мастацкі твор, але і вынік навуковага даследавання, Яны выкананыя з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік працы тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне. Кожны элемент алзення і аксесуар мае адпаведнік у гістарычных крыніцах.
Натхніцеся талентам і густам нашых продкау!



