Gutenberg
Стукі грукі - што за гукі. Вершы пра інструменты
Стукі грукі - што за гукі. Вершы пра інструменты
Аўтар: Андрэй Скурко
Ілюстратар: Воля Кузьміч
У наяўнасці: 4
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 16
Год выдання: 2024
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 230х280 мм
ISBN: 978-83-68016-09-3
Што агульнага паміж малатком, дрылём і нават іголкай з ніткай? Усё гэта можа стаць героямі займальнай гісторыі, калі інструменты загаворваюць вершамі! «Стукі-грукі — што за гукі» — гэта не проста дзіцячая кардонная кніжка, а сапраўдны квэст па свеце рэчаў, якімі карыстаюцца дарослыя. Андрэй Скурко праз паэтычныя радкі паказвае інструменты з вясёлага боку, а ілюстрацыі Волі Кузьміч дапамагаюць дзецям пазнаваць і запамінаць іх у гульнявой форме.
***
Кардонная кніжка з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч.
Гісторыі пра інструменты і іх магчымасці.
Свежыя навіны!
Чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі?
Кот схапіўся за дрыль: што ён задумаў?
Падсілкаваўшыся кашай, перакусваем жалезны дрот!
Стукі-грукі —
Што за гукі?
Малаток я ўзяў у рукі.
Ён вялікі і цяжкі.
Я іду шукаць цвікі!
Змест
- Малаток
- Гаечны ключ
- Пласкагубцы з абцугамі
- Адкрутка
- Шрубакрут
- Трымер і газонакасілка
- Дрыль
- Сякера
- Нажоўка
- Рубанак
- Рулетка
- Пра іголку ды нітку




