Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Свінні

Свінні

Антыўтопія | Проза | Мастацкая літаратура | Раманы

Аўтар: Аляксандр Чарнуха

Звычайная цана 55,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 55,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 248

Год выдання: 2023

Вокладка: мяккая

Фармат: 140x205 мм

ISBN: 978-83-967190-6-5

«Свінні» — брутальна-смяшлівы і жахліва дакладны раман пра невядомы райцэнтр у вельмі знаёмай краіне. Тут усё адразу: і балаклавы, і факсы, і ідэалагічны гвалт, і дэградацыя мясцовай улады. Аляксандр Чарнуха стварае сатыру, у якой гротэск становіцца адлюстраваннем рэчаіснасці — страшнай, смяшной і блізкай. Гэта батлейка, у якой не хочацца быць лялькай, але ўсім нам ужо раздалі ролі.

***

Гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і якія пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу — ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар раённай газеты, што строчыць атрутныя пасквілі пра нябачнага ворага; грозная дырэктарка дома культуры, якая ўмее толькі выпальваць цэнзурай любую песню. У рамане "Свінні" фікшн і нон-фікшн цесна пераплеценыя ў адну стужку, і часам заўважыць, дзе скончыліся фантазіі і пачалася суворая праўда жыцця, немагчыма.

«"Дажыначны постапакаліпсіс", "Оруэл з-пад Шчучыншчыны", "Дэманічная батлейка" — стылістычна гэта нейкая сумесь сюррэальных фельетонаў Мастаўшчыкова і хтоні ранняга Елізарава плюс Сарокінскі, вядома ж, фінал. Калі б гэты тэкст выйшаў у 2005, ён быў бы роўна такім жа надзённым і актуальным: ён вельмі моцна вяртае ў пекла правінцыйных нулявых. Усё гэта жахліва смешна і нават стамляешся смяяцца, але гэта менавіта батлейка і вар’яцтва». (Таццяна Заміроўская)

«У часы чалавечых трагедый слёзы не ратуюць. Таму Аляксандр Чарнуха паспрабаваў засмяяцца. З’едлівай, саркастычнай усмешкай, але ўсміхнуўся. І аказалася, што на час, у якім выпала нам шчасце жыць, скрозь смех глядзець страшней, чым скрозь слёзы». (Уладзімір Някляеў)

Глядзець поўную інфармацыю