Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 5

Bukinist:ka Press

У вас такі мілы акцэнт

У вас такі мілы акцэнт

Апавяданні | Проза | Мастацкая літаратура

Аўтар: Кацярына Оаро

Ілюстратар: Варвара Фаміна

Звычайная цана 70,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 70,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

349 у наяўнасці

Мова: беларуская

Старонак: 200

Год выдання: 2026

Месца выдання: Варшава

Вокладка: мяккая

Фармат: 205×145

ISBN: 978-83-976380-1-3

Ёсць словы, якія ў чужой краіне чуеш часцей за іншыя — і «у вас такі мілы акцэнт» адно з іх. Спачатку ў іх чуеш цікаўнасць і цеплыню, а потым разумееш: гэта ветлівы спосаб сказаць «вы адкуль?», «вы не адна з нас».

Кацярына Оаро, пісьменніца з Беларусі і аўтарка кніг «Сарочае радыё» і «Держись и пиши», сабрала кнігу пра тое, як гэта — пакідаць адно жыццё і ўбудоўвацца ў другое. Гэтыя эсэ вязуць чытачку па краінах і эпохах, але галоўнае падарожжа адбываецца ўнутр сябе.

Тут няма прамога сюжэту: гісторыі счэплены не храналогіяй, а памяццю і асацыяцыямі — то французскі Ліль, то італьянскі Турын, то Беларусь, то зноў Францыя. Паліцыянты з аўтаматамі ў метро, якіх не варта баяцца. Сабака, якога цэлы горад выводзіць з ракі на святло тэлефонных ліхтарыкаў. Італьянец, які кажа: «Ты прыехала ў госці і раскрыла сэрца».

Часткова гэта кніга пра эміграцыю. Але па-сапраўднаму — пра дом, які мы будуем самі, звонку і ўсярэдзіне. Пра тое, як заставацца сабою сярод людзей, чые звычкі, перакананні і каштоўнасці не супадаюць з тваімі. З Іншым мы сустракаемся не толькі на мяжы дзяржаў: дастаткова памяняць горад, працу, кола сяброў ці сямейны статус.

Тут будзе і смешна, і сумна — часам у адным абзацы, з той цёплай самаіроніяй, якая дазваляе абняць сябе за плечы і сказаць: усё будзе добра.

Мастачка вокладкі: Anna Kiparis

Глядзець поўную інфармацыю