Gutenberg
Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі
Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі
Аўтар: Марсі Шор
Пераклад: з ангельскай мовы Максіма Шумейкі
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 236
Год выдання: 2024
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
Фармат: 14,5х21 см
ISBN: 978-83-68016-22-2
Кніга прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай
«Украінская ноч. Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі» — гэта кніга пра лёсы людзей, якія апынуліся ў самым цэнтры гістарычных падзей. Амерыканская даследчыца і пісьменніца Марсі Шор сабрала ўражанні, аповеды і перажыванні ўдзельнікаў украінскай рэвалюцыі, каб паказаць яе праз чалавечы досвед, а не толькі праз сухія факты. Гэта аповед пра выбар і адказнасць, пра годнасць і боль, пра пошук сэнсу ў часе, калі гісторыя робіцца вельмі асабістай. Выданне 2023 года пераносіць чытача з 2014 у сучаснасць, паказваючы, як вайна і час змяняюць людзей і іх успаміны.
***
“Гэта была апошняя еўрапейская рэвалюцыя, і яна — пакуль яшчэ — не заняла належнага месца ў агульнай і супольнай гісторыі Еўропы”. Гэта кніга пра досвед той рэвалюцыі, раскрыты праз гісторыі яе ўдзельнікаў. Сярод іх і Каця Мішчанка, германістка і рэдактарка, якой належыць першы сказ. У 2023 годзе, калі я пішу гэтыя словы, героі маёй кнігі аказаліся ў яшчэ больш пякельных умовах, чым можна было сабе ўявіць зімой 2013‒2014 года. Гэты тэкст раскажа пра жыццё некаторых герояў кнігі на працягу мінулага дзесяцігоддзя, перакіне масток паміж 2014 і 2023 гадамі.
Што, аднак, азначае перакінуць масток у часы вайны? Вайна разбурае масты. Яна разбурае межы. Яна калечыць прастору і паскарае час, “скарачае адлегласць, — піша ўкраінская паэтка Галіна Крук, — ад чалавека да чалавека, ад нараджэння да смерці”.
Вайна адбірае ў мовы адценні; а свежая кроў надае словам цяжкі прысмак.
(с) Марсі Шор. З прадмовы да выдання 2023 года
