Кнігаўка
Вялікі Гэтсбі
Вялікі Гэтсбі
Аўтар: Фрэнсіс Скот Фіцджэральд
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 248
Год выдання: 2023
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 130x200 мм
“Вялікі Гэтсбі” — сусветна вядомы раман Ф. Скотта Фіцджэральда, перакладзены на беларускую мову. Гэта гісторыя пра залатую эпоху джазу, раскошу і ілюзіі амерыканскай мары, якая гучыць зусім інакш, калі чытаеш яе на сваёй роднай мове. Класіка, якая захапляе і сёння. Кніга даступная з дастаўкай па свеце.
У сваім знакамітым рамане «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіс Скот Фіцджэралд па-майстэрску пераносіць нас на Лонг-Айленд залатых дваццатых гадоў мінулага стагоддзя: у часы небывалага эканамічнага росту, першых хмарачосаў і джазу, сухога закона і бясчынстваў, залітага бліскучымі агнямі Брадвея і моднікаў, якія кідалі выклік закаранелым умоўнасцям, у часы вялікіх надзей і яскравых падзенняў.
Пранізліва і з далікатнай вытанчанасцю Фіцджэралд распавядае гісторыю маладога мільянера Джэя Гэтсбі, які ладзіць у сваім асабняку пышныя легендарныя вечарыны і збірае вакол сябе нью-ёркскі высокі свет. Але сам таямнічы гаспадар ні на каліўца не зацікаўлены ў тых вечарынах. За сляпучым фасадам хаваецца горкая туга па недасяжным, даўно страчаным каханні. Туга, якая перарастае ў апантанасць.
«Вялікі Гэтсбі» — гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнае мары.
