Тэхналогія
Вяртанне. The Redemption
Вяртанне. The Redemption
Аўтар: Надзея Кропачка
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 113
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 15х20,7 см
ISBN: 978-985-458-370-9
Што значыць вярнуцца? У новым зборніку Надзеі Кропачкі гэтае пытанне становіцца дарогай. Праз алюзіі, асабістыя пошукі і смелыя формы паэзія вядзе чытача праз цемру, успаміны і спадчыну. Кніга — запрашэнне вяртацца разам з лірычным героем.
***
Другі зборнік паэта, які хаваецца пад псеўданімам Надзея Кропачка, кранаецца матываў вяртання — і ў сэнсе лірычных вобразаў, і ў сэнсе перагляду старой спадчыны.
Вяртанне дамоў — па слядох папярэднікаў, адсылкі да якіх дзе-нідзе ўгадваюцца ў радках, або навобмацак у цемры, пракладаючы шлях незвычайнымі формамі, або па даўніх пуцявінах дзяцінства — дарога, якою лірычны герой ідзе скрозь усю гэтую кнігу і, трэба спадзявацца, калі-небудзь дойдзе.
Дык вазьміце ж гэтую складанку ў рукі і выпраўцеся ў гэтую вандроўку разам з ім!
