Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Вольнеры. Бясконцы дзень

Вольнеры. Бясконцы дзень

Мастацкая літаратура | Проза | Фэнтэзі | Дзіцячае

Аўтар: Валер Гапееў

Звычайная цана 49,90 zł
Звычайная цана Адпускная цана 49,90 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 4

Мова: беларуская

Старонак: 336

Год выдання: 2024

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 130x200 мм

«Вольнеры. Бясконцы дзень» — гэта захапляльны дзіцячы раман-фэнтэзі пра сяброўства, адвагу і пошук праўды. Сем герояў апынаюцца ў свеце, дзе ўсё не такое, як здаецца, і толькі яны памятаюць, што жыццё можа быць іншым. Каб знайсці выйсце, ім давядзецца прайсці праз выпрабаванні, навучыцца давяраць адзін аднаму і рабіць складаныя выбары. Гэта гісторыя пра тое, як нават у самых няпростых умовах можна заставацца сабой і верыць у лепшае.

***

Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў якой імгле гідкай прапаганды жывуць людзі. Гэтыя сямёра помняць: краіна некалі была іншай. І толькі сямёра ведаюць, што ў іх ёсць адзіны шанц вярнуць былую волю, былую праўду і былое шчасце. Але напачатку трэба выжыць тут, прыдумаць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце.
Ці можна перамагчы зло без парушэння тваіх маральных прынцыпаў, калі яно, зло, дзейнічае па сваіх правілах? У якіх умовах мэта ўсё ж апраўдвае сродкі? Доўгі шлях у іншасвеце прымусіць шукаць адказы на мноства пытанняў, сярод якіх будзе і надзіва простае: хіба так, як ёсць, нельга жыць і быць у гэтым трошкі шчаслівым? Нібыта ж так добра ў сістэме, дзе табе гарантаваная будучыня і няма клопату пра яе ўладкаванне і дзе ты пазбаўлены ўсякіх мітрэнгаў адносна розных пошукаў.
Там, у іншасвеце, выпрабаванні нададуць часу іншае асэнсаванне, раскрыюць характары і правераць душы герояў. На алтар перамогі будуць пакладзены сем лёсаў, але ці можна лічыць ахвярай… здраду?

Глядзець поўную інфармацыю