Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Вольнеры. Прадвесце

Вольнеры. Прадвесце

Мастацкая літаратура | Дзіцячае | Фэнтэзі | Проза

Аўтар: Валер Гапееў

Звычайная цана 55,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 55,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 364

Год выдання: 2023

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 130x200 мм

«Вольнеры. Прадвесце» — адна з нешматлікіх беларускіх кніг у жанры фэнтэзі, дзе падзеі разгортваюцца ў Мінску і паралельным іншасвеце, напоўненым багамі і духамі нашай міфалогіі. Трое сяброў трапляюць у вір прыгод, выпрабаванняў і таямніц, дзе кожнае рашэнне можа змяніць не толькі іх лёс, але і будучыню ўсяго свету. Гэта раман пра выбар, адказнасць і сілу сяброўства, які захапіць як падлеткаў, так і дарослых чытачоў. Кнігу можна замовіць у краме Kirma.sh з дастаўкай па свеце.

***
Тое, што ты лічыш дробяззю, раптам можа перавярнуць твой свет. І асабліва тады, калі ты гэтую быццам дробязь губляеш…

Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, і пераход у іншасвет знайсці не складана…

Трое сяброў — і мноства дарог і варыянтаў рэальнасці. Шлях, які выпадае на долю старшакласнікаў з мінскай школы, пачнецца з жадання ўладкаваць свае справы, а закончыцца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі.

Зрэшты, чытайце і паспрабуйце разам з героямі адказаць на актуальныя пытанні. Чым ты гатовы ахвяраваць, каб вярнуць свет, які скаціўся ў бездань? Ці можна ахвяраваць шчасцем або жыццём аднаго дзеля шчасця мільёнаў? Кім трэба быць, каб стаць вольнерам — тым, хто па сваёй волі кіруецца ў шлях дзеля шчасця іншых?

І варта помніць, што памыліцца не страшна — страшна не скончыць абранае падарожжа, якое, што важна, з’явіцца толькі тады, калі ты прымеш свой шлях.

Глядзець поўную інфармацыю