Вясна
Воўчыя ягады
Воўчыя ягады
Аўтар: Юля Цімафеева
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 97
Год выдання: 2022
Вокладка: мяккая
«Воўчыя ягады» — гэта не проста зборнік паэзіі, а шлях праз выгнанне, успаміны, мову і каханне. Вершы з трох папярэдніх зборнікаў і новыя тэксты сплятаюцца ў гісторыю пра тое, што раніць і лечыць, губляе і выратоўвае.
***
Гэтая кніга пачынаецца з вымушанага выгнаньня і ў выгнаньні канчаецца. Напэўна, яе можна назваць аўтабіяграфічнай, хаця тут няма ніякіх фактаў. Напэўна, яе можна назваць спавядальнай, хаця тут няма ніякіх прызнаньняў. Яна пра корань, які не спыняе росту. Пра палявую сьцяжыну, што выводзіць у мэгаполіс. Пра каханьне, якое само ёсьць дарогай. Пра мову, якая адначасова робіцца насланьнём і ратаваньнем. Пра ягады даўніх і даўкіх успамінаў, якія нас вабяць, труцяць і лечаць. Кнігу складаюць выбраныя вершы з трох папярэдніх зборнікаў, а таксама напісаныя ў апошнія гады.
