Kamunikat
Вячэра з чужым каханкам
Вячэра з чужым каханкам
Аўтар: Валянціна Аксак
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 94
Год выдання: 2026
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 20 × 12,5 см
ISBN: 978-83-67937-78-8
Новая кніга Валянціны Аксак у кагосьці з чытачоў выкліча жаданьне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або зьвярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, каб нагайстрыў сякеру. Чытачы з інквізыцыі так бы і зрабілі. Паэтку, якая ўявіла сябе на каленях у Хрыста, у нашыя дні закон дазваляе
пакінуць жывой. Спаліць можна яе творы, што выходзяць за межы цноты, бо аўтарка вячэрае, і ня толькі, з чужым каханкам. І ўсё ж дзеля справядлівага выраку варта прачытаць напісанае між радкамі гэтае кнігі.
Пра Аўтарку
Валянціна Аксак нарадзілася на Нясьвіжчыне, жыве ў Менску. Выдала кнігі паэзіі «Цьвінтар»,
«Капліца», «Антычны дождж», «Віно з Каліфорніі», «Ружоўніца», «Дзікая сьліва», «Завінены рай»,
«Кава ў арліным гнязьдзе», «Трэці Эдэм», «Уцёкі з Палесься». Яе вершы друкаваліся ў перакладах на швэдзкую, літоўскую, польскую, расейскую, францускую, украінскую, ангельскую, дацкую, гішпанскую,
румынскую, фінскую, італьянскую мовы.
