Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Капитал Принт

Вянок

Вянок

Мастацкая літаратура | Паэзія | Беларуская класіка

Аўтар: Максім Багдановіч

Рэкамендацыя ўзросту: 6+

Звычайная цана 35,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 35,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

Няма ў наяўнасці

Мова: беларуская

Старонак: 122

Год выдання: 2025

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 14,5х20 см

ISBN: 978-985-90612-9-5

«Вянок» Максіма Багдановіча — адзіны прыжыццёвы зборнік выбітнага беларускага паэта, які ўпершыню пабачыў свет у 1913 годзе. Гэтыя вершы — сапраўдныя «краскі, свежыя калісьці думак шчырых і чуцця», якія і сёння асвяжаюць душу сваёй шчырасцю, лірыкай і глыбінёй. Кніга з’яўляецца не толькі сімвалам беларускай літаратурнай класікі, але і своеасаблівай духоўнай крыніцай для кожнага, хто шукае ў слове прыгажосць і праўду.

***
Максім Багдановіч (1891
1917)  класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, крытык, публіцыст, перакладчык.

Адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча "Вянок” убачыў свет у 1913 годзе, у Вільні, у друкарні Марціна Кухты. Антон Луцкевіч, аўтар першай рэцэнзіі "Пясняр чыстай красы”, пісаў: “І як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай крынічнай вадзе асвяжаецца наша цела, так асвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча".

Гэтая кніга яшчэ адна прыгожая кветка ў вянок "Вянкоў" Максіма Багдановіча, дзе паэт запрашае прачытаць яго вершы - "краскі, свежыя калісьці думак шчырых і чуцця"...


ВЕРШ З КНІГІ


Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блеклы, высахшы лісток, –
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, сьвежые калісьці,
Думак шчырых і чуцьця.
Глядзець поўную інфармацыю