Логвінаў
Яблычак
Яблычак
Аўтар: Сяргей Пясецкі
Пераклад: з полскай Віктара Шукеловіча
У наяўнасці: 5
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 280
Год выдання: 2025
Вокладка: мяккая
Фармат: 12,5х19,5 см
ISBN: 978-609-492-057-8
«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.
