Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Tsymberau

Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас

Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас

Біяграфія/Аўтабіяграфія | Гісторыя

Аўтар: Сяргей Шапран

Рэкамендацыя ўзросту: 16+

Звычайная цана 45,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 45,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 132

Год выдання: 2025

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 17,5х16 см

ISBN: 978-985-7334-56-8

Кніга «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу» адкрывае малавядомую старонку беларускай культуры. Тут сабраны ўсе вядомыя на сёння шаржы на класікаў — усяго 44 творы, створаныя пры іх жыцці як знакамітымі, так і забытымі мастакамі. Гэта першае выданне, якое канцэптуальна даследуе феномен сяброўскага шаржу і паказвае, як сучаснікі з гумарам і павагай адлюстроўвалі вобраз народных песняроў. Кніга адрасавана аматарам беларускай літаратуры, гісторыі мастацтва і ўсім, хто хоча адкрыць Купалу і Коласа з нечаканага боку.

***
Як мастакі жартавалі з Янкі Купалы і Якуба Коласа? У кнізе ўпершыню апавядаецца пра ўсе вядомыя на сёньня сяброўскія шаржы на двух класікаў. Зробленыя пры жыцці паэтаў, яны сталі каштоўным дакументам мінулай эпохі.


Янка Купала і Якуб Колас яшчэ пры жыцці рабіліся героямі сяброўскіх шаржаў аўтарства як вядомых мастакоў, так і забытых сёння. У іх ліку Барыс Антаноўскі, Берк, Леанід Бойка, Валянцін і Анатоль Волкавы, Евель Ганкін, Галіна Дакальская, Канстанцін Елісееў, Іосіф Ігін, Янка Кашкель, Дзмітрый Красільнікаў, Кукрыніксы, Мікалай Малевіч, Зянон Паўлоўскі, Сяргей Раманаў, Грыгорый Розэ, Анатоль Тарасенкаў.. Аднак, нягледзячы на стогадовую гісторыю, гэты арыгінальны жанр ніколі канцэптуальна не даследаваўся, а большасць малюнкаў была, здавалася б, назаўсёды «пахаваная» ў старых часопісах і падшыўках газет. У кнізе «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу» даследчыка літаратуры Сяргея Шапрана ўпершыню пададзены ўсе вядомыя на сёння шаржы на песняроў — агулам 44 малюнкі. Першае падобнае выданне ў купала- і коласазнаўстве і ў жанры беларускага сяброўскага шаржу.

Глядзець поўную інфармацыю