Kamunikat
Запісы 43
Запісы 43
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 737
Год выдання: 2023
Вокладка: мяккая
«Запісы» — унікальны навукова-папулярны альманах, які з 1952 года асвятляе гісторыю і культуру беларускага замежжа. Выпуск №43 працягвае традыцыю глыбокіх даследаванняў і архіўных адкрыццяў: тут — аўтарскія артыкулы, дакументы, літаратурныя творы і хронікі, што раскрываюць розныя бакі жыцця беларускай дыяспары. Ідэальны выбар для ўсіх, хто цікавіцца гістарычнай памяццю і лёсам беларусаў у свеце.
***
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999) тому “Запісы” зноў друкавалiся ў Нью-Ёрку, у 2002—2022 гг. гэта быў сумесны нью-ёрска-менскі праект, ад 2023 г. — нью-ёрска-віленска-беластоцкі. Галоўнымі рэдактарамі былі Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Вітаўт і Зора Кіпелі, Томас Бэрд. Ад 2003 г. выданьне рэдагуе Натальля Гардзіенка. На старонках “Запісаў” публікуюцца аўтарскія артыкулы, архіўныя матэрыялы, успаміны, літаратурныя творы, кніжныя агляды, бібліяграфіі, хроніка й іншыя тэксты — усё, што зьвязана з гісторыяй беларускай эміграцыі й рознымі формамі беларускай прысутнасьці ў замежжы.
