Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Kamunikat

Жаўнеры БНР

Жаўнеры БНР

Дакументальнае | Нон-фікшн | Гісторыя | Навуковае

Аўтар: Алег Латышонак

Звычайная цана 50,40 zł
Звычайная цана Адпускная цана 50,40 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 2

Мова: беларуская

Старонак: 374

Год выдання: 2024

Вокладка: мяккая

Фармат: 200x250 мм

«Жаўнеры БНР» — знакавае выданне пра гісторыю беларускай вайсковай справы і змаганне за незалежную Беларусь у 1917–1923 гг. Алег Латышонак аналізуе дзейнасць беларускіх фармаванняў у розных арміях, постаць ген. Булак-Балаховіча, удзел беларусаў Беласточчыны і геапалітычныя аспекты барацьбы за БНР. Гэта чацвёртае, істотна дапоўненае выданне ўтрымлівае гістарычныя даследаванні, навукова-папулярныя тэксты і рэдкія дакументы.

***

Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны эсэ пра ген. С. Булак Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы прысьвечаныя розным аспэктам жыцьця і дзейнасьці генерала. Гэтыя два блокі папоўненыя шматлікімі артыкуламі прысьвечанымі паасобным беларускім фармаваньням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспэктам змаганьня за БНР. Асобны блок ствараюць артыкулы прысьвечаныя ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганьні за незалежную Беларусь. Чацьвёртае выданьне кнігі папаўняе “Прадмова” прафэсара Варшаўскага Ўнівэрсытэту Юры Грыбоўскага.

Глядзець поўную інфармацыю