Refund policy

Uwaga: tłumaczenie na język białoruski zostało udostępnione dla wygody klienta. W przypadku sporów pierwszeństwo ma wersja polska.

Увага: пераклад на беларускую падаем для зручнасці пакупніка. У выпадку спрэчак юрыдычную перавагу мае польская версія.

 

Вяртанне без прычыны (адмова ад дамовы на адлегласці)

Згодна з артыкулам 27 Закона аб правах спажыўцоў, права вярнуць тавар на працягу 14 дзён без тлумачэння прычыны маюць спажыўцы, то бок фізічныя асобы, якія набываюць тавар для асабістых, некамерцыйных мэтаў. Гэта права таксама распаўсюджваецца на індывідуальных прадпрымальнікаў, калі тавар набываецца як фізічнай асобай і не выкарыстоўваецца ў межах прафесійнай або гаспадарчай дзейнасці (арт. 38a).

Тавар, які вяртаецца, павінен быць у першапачатковым стане — без прыкмет выкарыстання, пашкоджання або змен.

Каб ажыццявіць вяртанне, неабходна даслаць у краму заяву ў вольнай форме праз электронную пошту care@kirma.sh з нумарам замовы, выразна пазначыўшы жаданне вярнуць тавар.

Пасля атрымання такой заявы, Kirma.sh абавязваецца вярнуць пакупніку аплачаныя сродкі цягам 14 дзён. Грошы будуць вернуты тым самым спосабам, якім была зробленая аплата, калі толькі іншае не ўзгоднена асобна. Крама мае права ўтрымаць вяртанне сродкаў да таго моманту, пакуль не атрымае тавар назад, альбо не атрымае доказ таго, што ён быў адпраўлены (арт. 32 п. 3).

Калі разам з таварам пакупнік аплочваў дастаўку, Kirma.sh абавязваецца вярнуць толькі кошт самай таннай стандартнай формы дастаўкі, якая была даступная падчас афармлення замовы (арт. 33). Калі пакупнік выбраў даражэйшы спосаб дастаўкі (напрыклад, кур’ерскую або экспрэс), розніца не вяртаецца. Зваротную дастаўку тавару пакупнік аплочвае самастойна.

Тавар, які вяртаецца, трэба даслаць на наступны адрас:

Kuks Dzmitry
Robotnicza 72ED / 111
53-608 Wrocław

Вяртанне тавару можа быць таксама ажыццёўлена праз дастаўку ў кропкі самавывазу або іншае месца прыёму тавару, па папярэдняй дамоўленасці аб часе.

Пакупнік нясе адказнасць за належную ўпакоўку тавару пры вяртанні. Ён павінен паклапаціцца, каб тавар быў добра абаронены падчас транспарціроўкі і вярнуўся ў непашкоджаным стане.

Вяртанне няякаснага (бракаванага) тавару

У адпаведнасці з артыкулам 556 і наступнымі артыкуламі Грамадзянскага кодэкса, пакупнік мае права заявіць пра наяўнасць дэфекту тавару і скарыстацца правам на рэкламацыю. Дэфект можа ўключаць вытворчы брак, пашкоджанне падчас транспарціроўкі, няпоўную камплектацыю або несупадзенне з апісаннем на старонцы тавару.

Рэкламацыю можна падаць у вольнай форме праз электронную пошту на адрас care@kirma.sh. У паведамленні неабходна даць апісанне праблемы, дадаць фота або відэа дэфекту, а таксама ўказаць нумар замовы.

Калі дэфект пацвярджаецца, Kirma.sh прапаноўвае адпаведнае рашэнне: замену тавару, зніжэнне цаны або поўнае вяртанне сродкаў. У выпадку немагчымасці замены пакупнік мае права на скасаванне дамовы і вяртанне ўсёй сумы, уключаючы поўную плату за першасную дастаўку.

У выпадку, калі пашкоджанне тавару выяўляецца пасля атрымання пасылкі, і яно адбылося падчас дастаўкі, Kirma.sh разглядае такую сітуацыю як стандартную рэкламацыю. Аднак, у сувязі з умовамі кур’ерскай службы, далейшае ўрэгуляванне можа патрабаваць, каб пакупнік сам падаў скаргу ў службу дастаўкі або аформіў даверанасць на Kirma.sh для прадстаўлення яго інтарэсаў.

Тавар, які вяртаецца па рэкламацыі, неабходна даслаць на адрас:

Kuks Dzmitry
Robotnicza 72ED / 111
53-608 Wrocław

Па ўзгадненні магчыма таксама вяртанне праз асабістую дастаўку ў пункты самавывазу Kirma.sh — пры папярэдняй дамоўленасці аб часе.