Terms of service
Uwaga: tłumaczenie na język białoruski zostało udostępnione dla wygody klienta. W przypadku sporów pierwszeństwo ma wersja polska.
Увага: пераклад на беларускую падаем для зручнасці пакупніка. У выпадку спрэчак юрыдычную перавагу мае польская версія.
- Агульныя палажэнні
- Паняцці
- Умовы заключэння дамовы куплі-продажу
- Умовы і спосабы аплаты
- Дастаўка і выкананне замовы
- Права на адмову ад дамовы
- Рэкламацыя і адказнасць за дэфекты
- Абарона персанальных дадзеных
- Інтэлектуальная ўласнасць і абмежаванне адказнасці
- Заключныя палажэнні
1. Агульныя палажэнні
1.1 Гэты дакумент вызначае ўмовы карыстання інтэрнэт-крамай Kirma.sh, якая даступная па адрасе: Kirma.sh.
1.2 Крама кіруецца індывідуальным прадпрымальнікам Dzmitry Kuks, з месцазнаходжаннем па адрасе: Robotnicza 72ED / 111, 53-608 Wrocław, Польшча. Для кантактаў выкарыстоўваецца электронная пошта: care@kirma.sh.
1.3 Рэгламент вызначае правы і абавязкі пакупнікоў, якія карыстаюцца сайтам і афармляюць замовы, а таксама парадак заключэння і выканання дамовы куплі-продажу паміж пакупніком і Kirma.sh. Кожная асоба, якая карыстаецца крамай і робіць замову, абавязваецца выконваць умовы дадзенага рэгламенту.
1.4 Палітыка вяртання, палітыка прыватнасці, а таксама дадатковыя дакументы, размешчаныя на сайце, з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтых умоваў.
1.5 Гэтыя Правілы не маюць на мэце абмежаваць або выключыць якія-небудзь правы спажыўца, што гарантаваныя абавязковымі нормамі заканадаўства. У выпадку, калі асобныя палажэнні рэгламенту супярэчаць нормам закона, прымяняюцца палажэнні Закона аб правах спажыўца.
1.6 Спажывец не можа адмовіцца ад правоў, прадастаўленых яму заканадаўствам. Палажэнні дамовы, якія менш выгадныя для спажыўца, чым тыя, што ўстаноўлены законам, лічацца несапраўднымі і замяняюцца адпаведнымі прававымі нормамі.
2. Паняцці
Для мэт дадзеных Правілаў наступныя тэрміны маюць наступныя значэнні:
2.1. Інтэрнэт-крама (крама) — інтэрнэт-сайт, размешчаны па адрасе Kirma.sh, праз які Kirma.sh прапануе тавары для продажу.
2.2. Прадавец — індывідуальны прадпрымальнік Dzmitry Kuks, які ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць з выкарыстаннем інтэрнэт-крамы Kirma.sh.
2.3. Пакупнік — фізічная асоба, якая здзяйсняе замову праз інтэрнэт-краму. Пакупніком можа быць таксама індывідуальны прадпрымальнік, калі набывае тавар не ў мэтах прафесійнай дзейнасці.
2.4. Спажывец — пакупнік, які з’яўляецца фізічнай асобай і набывае тавар для мэтаў, не звязаных напрамую з яго гаспадарчай або прафесійнай дзейнасцю, у адпаведнасці з польскім заканадаўствам.
2.5. Тавар — любы матэрыяльны або нематэрыяльны прадукт, які прапануецца да продажу ў інтэрнэт-краме Kirma.sh.
2.6. Замова — заяўка пакупніка, зробленая праз інтэрнэт-краму, якая ўтрымлівае волю заключыць дамову куплі-продажу з прадаўцом на вызначаных умовах.
2.7. Дамова куплі-продажу — дамова, якая заключаецца паміж прадаўцом і пакупніком, што датычыцца продажу тавараў на адлегласці, згодна з умовамі, апісанымі ў дадзеным дакуменце.
2.8. Правілы — дадзены дакумент, які вызначае ўмовы карыстання інтэрнэт-крамай Kirma.sh і з’яўляецца неад’емнай часткай дамовы.
3. Умовы заключэння дамовы куплі-продажу
3.1. Афармленне замовы адбываецца праз сайт інтэрнэт-крамы Kirma.sh. Пакупнік выбірае тавар, дадае яго ў кошык, запаўняе форму замовы, выбірае спосаб аплаты і дастаўкі, а затым пацвярджае замову, націскаючы кнопку, якая азначае абавязак аплаты.
3.2. Замова, аформленая праз сайт, з’яўляецца прапановай заключыць дамову куплі-продажу. Дамова лічыцца заключанай у момант атрымання пакупніком ад Kirma.sh электроннага ліста з пацвярджэннем прыняцця замовы да выканання.
3.3. Націск кнопкі «Замовіць» (або эквівалентнай) азначае, што пакупнік выразна пацвярджае намер заключыць дамову з абавязкам аплаты згодна з умовамі гэтых Правілаў.
3.4. У выключных выпадках, напрыклад, калі тавар часова недасяжны або замова выклікае абгрунтаваныя падазрэнні ў махлярстве, Kirma.sh пакідае за сабой права адмовіць у выкананні замовы, папярэдне паведаміўшы пра гэта пакупніку.
3.5. Змест дамовы захоўваецца ў электронным выглядзе. Пакупнік атрымлівае копію пацвярджэння замовы на сваю электронную пошту. Крама не абавязаная захоўваць змест замоваў у даступнай для пакупніка форме на доўгі тэрмін.
3.6. Дамова заключаецца на беларускай або польскай мове, у залежнасці ад мовы замовы. У выпадку юрыдычнай спрэчкі перавага мае польская версія рэгламенту. Да дамовы прымяняецца польскае заканадаўства.
3.7. Пакупнік абавязваецца:
– падаваць праўдзівыя і актуальныя персанальныя звесткі, неабходныя для выканання замовы;
– устрымлівацца ад прадстаўлення кантэнту, які парушае дзеючае заканадаўства або нормы маралі (уключаючы незаконны або абразлівы кантэнт);
– карыстацца інтэрнэт-крамай такім чынам, каб не парушаць яе функцыянаванне (у тым ліку не выкарыстоўваць шкоднасныя праграмы або аўтаматызаваныя сістэмы);
– не ствараць перашкод для іншых пакупнікоў і працы інтэрнэт-крамы;
– не парушаць правы на прыватнасць або іншыя правы інтэрнэт-крамы, яе супрацоўнікаў, а таксама трэціх асоб, у тым ліку падчас узаемадзеяння з кур’ерскімі службамі пры дастаўцы.
3.8. У выпадку парушэння пакупніком абавязкаў, пазначаных у пункце 3.7, інтэрнэт-крама мае права:
– адмовіць у прыняцці замовы да выканання,
– адмовіць у заключэнні дамовы куплі-продажу,
– скасаваць ужо заключаную, але яшчэ не выкананую дамову,
пры гэтым скасаванне магчыма на працягу 30 дзён з моманту выяўлення падстаў для скасавання.
3.8.1. Пералічаныя правы таксама прымяняюцца, калі парушэнне, названае ў пункце 3.7, мела месца ў папярэдніх замовах таго ж пакупніка, і з моманту парушэння не прайшло больш за 12 месяцаў.
3.8.2. У выпадку сур’ёзнага парушэння інтэрнэт-крама мае права заблакаваць доступ пакупніка да яго ўліковага запісу, што адначасова лічыцца скасаваннем дамовы аб аказанні паслуг у электронным выглядзе. Блакіроўка ўліковага запісу ўступае ў сілу неадкладна.
3.8.3. Усе нявыкананыя замовы пакупніка, чый уліковы запіс быў заблакаваны, анулююцца. Калі за гэтыя замовы ўжо была праведзена аплата, Kirma.sh верне пакупніку ўсе выплачаныя сродкі на працягу 7 дзён з моманту прыняцця рашэння аб блакіроўцы.
3.8.4. У выпадку, калі пакупнік не згодны з рашэннем аб блакіроўцы ўліковага запісу або скасаванні замовы, ён можа накіраваць зварот на адрас: care@kirma.sh.
4. Умовы і спосабы аплаты
4.1. Пакупнік мае магчымасць выбраць адзін з даступных спосабаў аплаты, прапанаваных у інтэрнэт-краме Kirma.sh на этапе афармлення замовы.
4.2. Даступныя спосабы аплаты могуць уключаць:
– аплату онлайн (банкаўская картка, сістэмы аплаты),
– банкаўскі пералік,
– іншыя спосабы, пазначаныя пры афармленні замовы
4.3. Аплата павінна быць праведзеная загадзя, за выключэннем выпадкаў, калі Kirma.sh дазваляе іншую форму (напрыклад, аплату пры атрыманні). Усе выдаткі, звязаныя з перакладам сродкаў (напрыклад, камісія банка), нясе пакупнік, калі іншае не пазначана.
4.4. Аплата павінна паступіць на працягу 3 (трох) працоўных дзён з моманту афармлення замовы. Калі на працягу гэтага тэрміну аплата не паступіць, Kirma.sh мае права ануляваць замову.
4.5. Інфармацыя аб аплаце захоўваецца ў сістэме крамы для мэтаў апрацоўкі замовы і выканання падатковых абавязкаў, згодна з дзеючым заканадаўствам і палітыкай прыватнасці.
4.6. Кошты, указаныя ў інтэрнэт-краме Kirma.sh, падаюцца ў польскіх злотых (PLN) як брутакошт і ўключаюць усе дзеючыя падаткі.
4.7. Агульны кошт замовы, уключаючы кошт тавараў, выдаткі на дастаўку (уключаючы транспарт, кур’ерскія або паштовыя паслугі), а таксама іншыя магчымыя зборы, указваецца на старонках інтэрнэт-крамы падчас афармлення замовы — да пацверджання пакупніком волі заключыць дамову куплі-продажу.
4.8. Калі некаторыя выдаткі не могуць быць вызначаныя загадзя, пакупнік атрымлівае інфармацыю аб абавязку іх аплаты.
4.9. Пераклад коштаў у іншую валюту (напрыклад, еўра) на сайце мае інфармацыйны характар. Актуальны разлік здзяйсняецца ў польскіх злотых (PLN). У выпадку аплаты ў іншай валюце, канчатковая сума можа залежаць ад курсу і камісій банкаў або аплатных сістэм.
5. Дастаўка і выкананне замовы
5.1. Замовы, зробленыя праз інтэрнэт-краму Kirma.sh, выконваюцца на тэрыторыі Польшчы і іншых краін, указаных на старонцы дастаўкі. Пералік даступных напрамкаў і варыянтаў дастаўкі можа адрознівацца ў залежнасці ад краіны.
5.2. Дастаўка ажыццяўляецца праз знешнія кур’ерскія або паштовыя службы.
5.3. Кошт і спосабы дастаўкі ўказваюцца пакупніку перад пацвярджэннем замовы. Поўны кошт дастаўкі, уключаючы магчымыя зборы, уключаецца ў агульную суму замовы.
5.4. Тэрмін выканання замовы залежыць ад даступнасці тавару і выбранага спосабу дастаўкі. Звычайна адпраўка адбываецца на працягу 1–3 працоўных дзён з моманту аплаты, калі іншае не пазначана.
5.5. У выпадку немагчымасці выканання замовы ў заяўленыя тэрміны, пакупнік будзе неадкладна праінфармаваны пра затрыманне і новы тэрмін выканання замовы. Новы тэрмін не можа перавышаць 30 дзён з дня афармлення замовы, калі іншае не ўзгодненае бакамі.
Пакупнік мае права адмовіцца ад замовы, калі новы тэрмін не задавальняе яго, або дамовіцца з крамай пра новы тэрмін выканання.
5.6. Пачатак адліку тэрміну выканання замовы (дастаўкі):
Тэрмін выканання замовы пачынаецца з дня залічэння грашовых сродкаў на банкаўскі або разліковы рахунак прадаўца — у выпадку выбару пакупніком аплаты банкаўскім пераводам, электронным плацяжом або аплаты карткай.
5.7. Kirma.sh нясе адказнасць за тавар да моманту яго перадачы пакупніку. У выпадку пашкоджання або страты падчас дастаўкі пакупнік мае права на рэкламацыю (падрабязнасці ў раздзеле 7).
5.8. Калі пакупнік адмаўляецца прыняць дастаўку без аб’ектыўнай прычыны, крама пакідае за сабой права ўтрымаць выдаткі, звязаныя з вяртаннем пасылкі і выкананнем замовы.
5.9. Па папярэдняй дамоўленасці тавар можа быць перададзены пакупніку ў пункце самавывазу або іншым месцы, указаным Kirma.sh.
6. Права на адмову ад дамовы
6.1. Пакупнік, які з’яўляецца спажыўцом або індывідуальным прадпрымальнікам, які набывае тавар не ў межах прафесійнай дзейнасці, мае права адмовіцца ад дамовы куплі-продажу, заключанай на адлегласці, на працягу 14 дзён з моманту атрымання тавару — без неабходнасці ўказання прычыны.
6.2. Умовы, парадак, а таксама выключэнні з права на вяртанне падрабязна апісаны ў дакуменце Палітыка вяртання, размешчаным па адрасе:
👉 https://kirma.sh/policies/refund-policy
6.3. У выпадку адмовы ад дамовы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, пакупніку вяртаецца кошт тавару і адпаведныя выдаткі, у тэрміны і спосабах, паказаных у згаданай палітыцы.
6.4. Права на адмову ад дамовы рэалізуецца згодна з артыкулам 27 і наступнымі артыкуламі Закона аб правах спажыўца.
7. Рэкламацыя і адказнасць за дэфекты
7.1. Пакупнік мае права падаць рэкламацыю на тавар, які мае дэфекты — у адпаведнасці з палажэннямі Грамадзянскага кодэкса і Закона аб правах спажыўца.
7.2. Парадак падачы рэкламацыі, віды магчымых рашэнняў (замена, вяртанне сродкаў), а таксама ўмовы вяртання тавару апісаны падрабязна ў дакуменце Палітыка вяртання, размешчаным па адрасе:
👉 https://kirma.sh/policies/refund-policy
7.3. Рэкламацыю можна падаць у вольнай форме праз электронную пошту: care@kirma.sh з указаннем нумара замовы
8. Абарона персанальных дадзеных
8.1. Прадастаўленне персанальных дадзеных з'яўляецца добраахвотным, але неабходным для афармлення замовы і заключэння дамовы куплі-продажу.
8.2. Асабістыя даныя пакупнікоў апрацоўваюцца Kirma.sh у адпаведнасці з Палажэннем (ЕС) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Савета ад 27 красавіка 2016 г. (GDPR), а таксама з польскім Законам аб абароне персанальных дадзеных.
8.3. Падрабязная інфармацыя пра апрацоўку, захаванне, перадачу і правы пакупніка адносна яго дадзеных апісана ў асобным дакуменце — Палітыка прыватнасці, размешчаным па адрасе:
👉 https://kirma.sh/policies/privacy-policy
8.4. Пры афармленні замовы пакупнік пацвярджае азнаямленне з палітыкай прыватнасці і згоду на апрацоўку яго персанальных дадзеных для мэтаў выканання замовы і кантакту з Kirma.sh.
9. Інтэлектуальная ўласнасць і абмежаванне адказнасці
9.1. Увесь змест, размешчаны на сайце Kirma.sh, уключаючы тэксты, лагатыпы, фатаграфіі, графіку, апісанні тавараў і дызайн інтэрфейсу, з’яўляецца інтэлектуальнай уласнасцю прадаўца або асоб, з якімі заключаны адпаведныя ліцэнзійныя дамовы, і абараняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
9.2. Забараняецца капіраванне, распаўсюджанне, захаванне або выкарыстанне любога зместу з сайта Kirma.sh у камерцыйных або прыватных мэтах без папярэдняй пісьмовай згоды прадаўца.
9.3. Прадавец не нясе адказнасці за розніцу ў колерах тавараў, якія адлюстроўваюцца на экране прылады пакупніка, калі яны з’яўляюцца вынікам налад манітора або індывідуальных параметраў экрана.
9.4. Kirma.sh не нясе адказнасці за часовыя збоі ў працы сайта або перашкоды, выкліканыя тэхнічнымі праблемамі незалежна ад волі прадаўца (напрыклад, збоі сервераў, хостынгу або інтэрнэт-злучэння).
10. Заключныя палажэнні
10.1. У дачыненні да ўсіх пытанняў, не рэгуляваных гэтымі Правіламі, прымяняюцца адпаведныя палажэнні польскага права, у прыватнасці Грамадзянскага кодэкса і Закона аб правах спажыўца.
10.2. Усе спрэчкі, што ўзнікаюць у сувязі з выкананнем дамовы, заключанай праз інтэрнэт-краму, будуць вырашацца па магчымасці шляхам перамоваў. У выпадку немагчымасці дасягнення згоднага рашэння, спрэчка падлягае разгляду агульнакампетэнтным судом у Польшчы.
10.3. Kirma.sh пакідае за сабой права ўносіць змены ў гэтыя Правілы, калі гэта выклікана зменамі ў заканадаўстве, тэхнічнымі абставінамі або іншымі істотнымі прычынамі. Пра змены карыстальнікі будуць інфармавацца праз сайт.
10.4. Падчас афармлення замовы пакупнік мае магчымасць азнаёміцца з дзеючымі Правіламі. Умовы, што дзейнічаюць на момант заключэння дамовы, з’яўляюцца абавязковымі для абодвух бакоў.
10.5. Іншыя дакументы, якія з’яўляюцца часткай рэгламенту (у т.л. палітыка вяртання, палітыка прыватнасці), даступныя па адпаведных спасылках на сайце.
10.6. Гэтыя Правілы ўступаюць у сілу з дня іх публікацыі на сайце інтэрнэт-крамы.