Tsymberau
Атаман-барабан: апавяданні пра свойскую жыўнасць. Ветрачок-5
Атаман-барабан: апавяданні пра свойскую жыўнасць. Ветрачок-5
Дзіцячае
Аўтар: Уладзімір Ягоўдзік
Ілюстратар: Любоў Максімава
Рэкамендацыя ўзросту: 0+
Звычайная цана
35,00 zł
Звычайная цана
Адпускная цана
35,00 zł
Цана за адзінку
/
пер
Падаткі ўключаныя.
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 28
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 17,7х24,7 см
ISBN: 978-985-7334-57-5
Серыя "Ветрачок". Выпуск 5.
Дасціпныя апавяданні новай кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка расказваюць пра свойскіх жывёл, якія існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.
ЗМЕСТ
Рыжык
Бабуліна варта
Задзіра
Загадка
Шкляныя вочы
Атаман-барабан
Жучок
Турманы
Мёд з каўбасой
АПАВЯДАННЕ З КНІГІ
ЖУЧОК
Вось навіна дык навіна! Ноччу акацілася авечка і прывяла двух ягнятак. Прыгожых, у чорных кажушках. Радая гаспадыня, рады гаспадар, я таксама скакаў ад радасці, нават пагладзіў баранчыкаў. А назаўтра баба Анюта завойкала:
– Ой, бяда з нашымі двайняткамі...
– Адкуль ты ведаеш? – спытаўся дзед Змітрок.
– Бо плача адно, не сціхаючы, плача...
Пачуўшы гэта, мы хутчэй падаліся ў хлеў. Адчынілі дзверы, заглянулі ў цёмную загараду... Адзін баранчык, прыпаўшы да авечкі, смактаў малако, а другі стаяў, як сірата, і жаласна крычаў:
– Бе-е-е!.. Бе-е-е!..
– Няўжо не прыняла? – спалохаўся гаспадар.
Я ўзяў ягнятка на рукі, паднёс да маці. А яна адпіхнула яго лбом і не падпусціла да сябе.
– Ах ты, дурніца!.. – раззлаваўся дзед Змітрок. – Не хочаш карміць сваё дзіця? Дык я цябе прымушу сілай!..
Мы злавілі авечку, прыціснулі да зямлі, паклалі побач баранчыка. Ён тут жа прыліп да вымя, ажно хвосцік задрыжаў. Адным словам, пакармілі галоднага Жучка – так дзед назваў баранчыка. А што рабіць далей? Не будзеш кожны дзень трымаць дурную авечку. Добра, што ў каровы хапала малака: і для бычка, і для баранчыка... Замяніў Жучку матулю дзед Змітрок. Ён пачаў паіць адкідыша з бутэлькі. Убачыць баранчык дзеда – тыцкае ў калені: маўляў, хутчэй мяне кармі! Паедзе стары на веласіпедзе ў краму, а Жучок бяжыць за ім па вёсцы, як сабачка. І абавязкова атрымае гасцінец – скарынку хлеба. Нават не адну, бо кожны, хто выходзіў з магазіна, частаваў дзедавага гадунца. За гэта ён цалаваў усім руку і ні кропелькі не саромеўся.
