Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Tsymberau

Зай і яблынька. Ветрачок-1

Зай і яблынька. Ветрачок-1

Дзіцячае

Аўтар: Генадзь Бураўкін

Ілюстратар: Валерыя Вілкінай

Рэкамендацыя ўзросту: 0+

Звычайная цана 35,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 35,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 28

Год выдання: 2025

Месца выдання: Мінск

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 17,5х24,5 см

ISBN: 978-985-7334-43-8

Серыя "Ветрачок". Выпуск 1.

«Зай і яблынька» — гэта цёплая вершаваная казка ад Генадзя Бураўкіна, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. У ёй праз простыя вобразы і яркія рыфмы дзеці вучацца бачыць прыгажосць прыроды, разумець важнасць спагады і падтрымкі. Першы выпуск серыі «Ветрачок» адкрывае свет мудрых і пяшчотных апавяданняў для малых і іх бацькоў.

 

ФРАГМЕНТ З КНІГІ


Адзвінелі каласы,
Адгулі дажынкі.
На самотныя лясы
Падаюць сняжынкі.

Сад ільдзінкамі прапах.
У гародзе пуста.
Адхрумсцела на зубах
Крохкая капуста.

Сівер джгне —
вастрэй ляза,
Нібы сто іголак...
Невясёлы скача Зай
Ля асінак голых.

Каля кожнае сасны
Ліска точыць зубы.
А ў яго яшчэ з вясны
Шэранькая шуба...


(канец фрагменту)

Іншыя кнігі з серыі "Ветрачок":
Выпуск 2
Выпуск 3
Выпуск 4
Выпуск 5
Выпуск 6
Выпуск 7

Глядзець поўную інфармацыю