Папуры
Альпійская балада
Альпійская балада
Аўтар: Васiль Быкаў
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Low stock: 1 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 224
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 11,5х18 см
ISBN: 978-985-15-5986-8
Васіль Быкаў умеў гаварыць пра вайну так, што ў гэтых словах не заставалася месца фальшу.
«Альпійская балада» — гэта не аповед пра подзвіг у звыклым сэнсе, а гісторыя пра чалавечнасць, якая нараджаецца нават там, дзе, здаецца, ёй няма шанцу выжыць. У цэнтры тэксту — каханне, якое ўзнікае насуперак страху, зняволенню і смерці, і становіцца адзінай формай свабоды ў свеце гвалту.
***
Васіль Быкаў — імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна — апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных.
«Альпійская балада» — пранізлівая аповесць пра каханне, якое — франтавік Быкаў ведаў гэта як ніхто іншы — не прызнае перапынкаў на вайну.
