Папуры
Атланты i карыятыды
Атланты i карыятыды
Аўтар: Іван Шамякін
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Low stock: 1 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 656
Год выдання: 2016
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
ISBN: 9789851528253
Раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна – партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка – прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя – архітэктара Максіма Карнача – шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны – сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды.
