Самвыдат
Беларусь - гэта святое
Беларусь - гэта святое
Аўтар: Павел Севярынец
Ілюстратар: Павел Севярынец
Low stock: 5 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 103
Год выдання: 2026
Месца выдання: Вільня - Варшава
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 17х24 см
ISBN: 978-83-980074-3-6
Зборнік турэмных малюнкаў, вершаў і выслоўяў Паўла Севярынца.
Павел Севярынец — беларускі палітык, публіцыст, пісьменнік, мастак, адзін са стваральнікаў Маладога Фронту і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Палітычны вязень: адбыў за кратамі рэжыму Лукашэнкі агулам больш за 11 гадоў.
Нарадзіўся ў Воршы 30 снежня 1976 года. У 1994-ым скончыў мастацкую школу ў Віцебску, а ў 2000-ым — Беларускі Дзяржаўны Універсітэт па спецыяльнасці “геалогія” ў Менску. Арганізатар соцень акцыяў пратэсту
і салідарнасці у 1995—2020 гадах. Адбываў тэрміны паводле палітычных абвінавачанняў на Валадарцы, у СІЗА КДБ, на Акрэсціна, у Полацкім раёне, на Берасцейшчыне, у Магілёве, Шклове, Гарадзенскай турме.
Аўтар 14 кнігаў. Сярод іх “Лісты з лесу” (найлепшая кніга Беларусі ў 2007 годзе, паводле “Нашай Нівы”), “Каменнае сэрца” (прэмія Францішка Аляхновіча 2014), “Беларусалім. Золак” (найлепшая кніга паводле чы- тачоў і другая паводле пісьменнікаў на конкурсе “Кніга года-2017”, шорт-ліст прэміі Гедройця 2017 года), “Беларусалім. Сэрца святла” (прэмія “Воін святла” Саюза пісьменнікаў Украіны 2021 года).
