Kamunikat
Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці
Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці
Аўтар: Дарота Міхалюк
Пераклад: з польскай мовы Алеся Пілецкага
Low stock: 4 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 502
Год выдання: 2025
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 14,5х21 см
ISBN: 978-83-67937-67-2
Кніга «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг. — ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» — гэта глыбокае навуковае даследаванне, якое стала адной з найважнейшых прац пра БНР у сучаснай гістарыяграфіі.
Аўтарка, Дарота Міхалюк, з вялікай інтэлектуальнай зацікаўленасцю і прафесійнай дакладнасцю аналізуе падзеі, якія сталі пачаткам беларускай дзяржаўнасці, раскрываючы як палітычныя, так і чалавечыя аспекты гэтага перыяду.
У кнізе прадстаўленыя архіўныя дакументы, рэдкія сведчанні і аналіз палітычных працэсаў 1918–1920 гадоў — часу, калі ідэя незалежнай Беларусі набыла свой першы рэальны контур.
Як адзначае праф. Яўген Мірановіч, «чытанне гэтай працы — гэта не проста знаёмства з гісторыяй, а сапраўдная інтэлектуальная прыгода, дзе навука сустракаецца з драмай і лёсам».
Выданне стане каштоўным для даследчыкаў гісторыі, студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца вытокамі беларускай дзяржаўнасці.
***
Беларуская Народная Рэспубліка неаднаразова была важнай тэмай на навуковых канферэнцыях, у публікацыях артыкулаў і раздзелаў у манаграфіях. Большасць аўтараў цытавалі працы Дароты Міхалюк, прызнаючы каштоўнасць тэзісаў і высноў, якія змяшчаюцца ў манаграфіі. У выпадку з дысертацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку здаецца дакладным сказаць, што аўтарка знайшла сваю тэму. Чытанне кнігі стварае ўражанне, што для Дароты Міхалюк гэта была не проста праца, народжаная з пачуцця абавязку напісаць дысертацыю, неабходную для акадэмічнай кар’еры, але і грандыёзная інтэлектуальная прыгода, якую найлепш характарызуюць два сказы ва ўводзінах у тэму: «Некалькі год таму ўпершыню я праглядала надрукаваныя дакументы, якія тычыліся Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны падаліся мне яскравым сведчаннем неардынарнай палітычнай драмы: юнацкія ідэалы, мары пра ўласную дзяржаву, адсутнасць разумення з боку міжнародных палітычных колаў, нечаканыя павароты, рамантычныя героі. Урэшце — трагічны фінал беларускай незалежніцкай ідэі і яе прыхільнікаў […]». Гэта выдатная сітуацыя для навукоўца, калі даследчая праблема паглынае яго гэтак жа моцна, як і сенсацыйны раман аматараў гэтага жанру. (праф. Яўген Мірановіч)
