Gutenberg
Цягнік да Познаня
Цягнік да Познаня
Аўтар: Аляксей Правалоцкі
Ілюстратар: Юра Таўбкін
Low stock: 2 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 144
Год выдання: 2025
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
Фармат: 15х21 см
ISBN: 978-83-68016-51-2
«Цягнік да Познаня» — гэта кніга пра жыццё паміж краінамі і культурамі, пра пошук сябе ў новай прасторы, дзе кожная сустрэча становіцца люстэркам эмігранцкага досведу. Аляксей Правалоцкі прапануе пяцьдзясят гісторыяў, у якіх пераплятаюцца настальгія па Беларусі, спроба асэнсаваць польскую рэальнасць і асабістыя траўмы, што не губляюць актуальнасці нават пасля пераезду. Гэта не проста зборнік эсэ, а мапа чалавечых лёсаў, на якой кожны чытач можа знайсці водгук уласнага шляху.
***
Зборнік эсэ
Аляксей Правалоцкі нарадзіўся ў Менску. Працаваў выкладчыкам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Некаторы час жыў у Адэсе, потым з’ехаў у Варшаву. Дэбютная кніга “Жыццё ў дванаццаці апавяданнях” выйшла ў 2024 годзе.
Другая кніга аўтара “Цягнік да Познаня” — пяцьдзясят гісторый пра жыццё без каталіцкага пашпарта і спробу намацаць абрысы новай краіны. Гэта серыя партрэтаў сапраўдных людзей, збольшага палякаў, выхапленых у розных польскіх гарадах і прапушчаных праз эмігранцкі досвед, настальгію і водгалас беларускай траўмы. Некаторыя персанажы з’яўляюцца толькі раз, некаторыя ўсплываюць у розных гісторыях.
“Цягнік да Познаня”— пераможца конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” за 2024 год у намінацыі “Нон-фікшн”.
