Kamunikat
І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ
І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ
Аўтар: Мікалай Статкевіч
Low stock: 3 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 150
Год выдання: 2026
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 15×21
ISBN: 978-83-67937-85-6
Як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі? Каб даць адказ на гэтыя пытанні, я мусіў разбірацца з чалавечай псіхалогіяй. Аж да інстынктаў. Але ў літаратуры па тэме ўцямнага вызначэння чалавечых інстынктаў не знайшлося, а шмат дзе, ўвогуле, адмаўлялася іх наяўнасць у нас, акрамя некалькіх відавочных прымітыўных, што цалкам пярэчыла майму веданню чалавека.
Таму, у галоўным тэксце гэтай кнігі «І гэта ўсё ў Табе», які і даў ёй назву, я мусіў прапанаваць сваё вызначэнне нашых інстынктаў ды іх пералік. А потым, на падставе гэтага, апісаць, як мы робім свой маральны выбар у складанай сітуацыі. Спадзяюся, што разуменне гэтага дапаможа чытачу лепей зразумець чалавечую сутнасць, сябе і ўсё, што адбылося і адбываецца з нашай краінай і намі.
