Skip to product information
1 of 1

Kamunikat

…І прыдбаў гэты дом

…І прыдбаў гэты дом

Мастацкая літаратура | Проза | Нон-фікшн

Аўтар: Мікола Адам

Regular price 80,00 zł
Regular price Sale price 80,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Low stock: 3 left

Мова: беларуская

Старонак: 440

Год выдання: 2026

Месца выдання: Беласток

Вокладка: мяккая

Фармат: 15х21 см

ISBN: 978-83-67937-76-4

Трылогія Міколы Адама «…І прыдбаў гэты дом»  сямейная сага, нон-фікшн і спавядальная проза адначасова. Падзеі адбываюцца, пачынаючы з 1970-х гадоў стасункамі сына ворага народа і дачкі героя Савецкага Саюза, беларуса і ўкраінкі, у Казахстане ды Беларусі. Аўтар распавядае пра адысею герояў шчыра і бескампрамісна, пра каханне, як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе.

«Шукаць свае карані, намацваць самасць, ідэнтычнасць — справа няпростая. Трэба мець моцны характар: не заўсёды ў чалавека стае мужнасці, каб прыняць, прызнаць і тым больш распавесці ўсяму свету тыя ці іншыя факты пра сваю сям’ю. Мікола Адам у сваім новым творы віртуозна балансуе на мяжы нон-фікшн і белетрыстыкі, ствараючы аб’ёмную мастацкую рэальнасць, пакрокава рэканструюе мінулае, напаўняе прастору твора фактамі, жывымі эмоцыямі, побытавымі і гістарычнымі падрабязнасцямі, дзякуючы чаму складваецца ўражанне, што чытаеш дакумент эпохі». (Янка Лайкоў)

«Проза Міколы Адама ў сучаснай беларускай літаратуры — з’ява адметная. Перш за ўсё сваім непаўторным стылем з дамінаваннем паэтычнай метафорыкі, што даруе чытачу сапраўдную асалоду ад кожнага сказа. Сюжэты твораў Міколы Адама — гэта як хуткая плынь ракі, з якой не хочацца выходзіць». (Павал Гаспадыніч)

View full details