Skip to product information
1 of 1

Gutenberg

Іншыя Багі

Іншыя Багі

Мастацкая літаратура | Проза | Апавяданні

Аўтар: Гаўард Філіпс Лаўкрафт

Пераклад: ініцыятывы BelRead пад рэдакцыяй Андрэя Хадановіча

Regular price 66,00 zł
Regular price Sale price 66,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Low stock: 1 left

Мова: беларуская

Старонак: 200

Год выдання: 2025

Месца выдання: Кракаў

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 15,5х21,5 см

ISBN: 978-83-68016-66-6

Гэтая кніга адкрывае Лаўкрафта з нечакана далікатнага боку.
Замест касмічнага жаху і абсалютнага хаосу яна прапануе падарожжа ў прастору мары, памяці і настальгіі — туды, дзе страх саступае месца туге па страчаным доме. «Іншыя Багі» — гэта запрашэнне паглядзець унутр сябе і нагадаць, што ўяўленне можа быць апошнім сховішчам чалавечай душы.

***
У Гаўарда Філіпса Лаўкрафта ёсць творы, якія даследчыкі аб’ядноўваюць у “Цыкл сноў”, — з яго і выбраныя апавяданні гэтай кнігі. Пісьменніка шануюць перадусім як непераўзыдзенага майстра касмічнага жаху, стваральніка Ктулху і незлічонай колькасці пачвар, што ўвасабляюць абсалютны хаос, але зборнік, які вы трымаеце ў руках, запрашае ў падарожжа іншага кшталту. Гэта падарожжа ўнутр, у Краіну Сноў — прастору, дзе замест касмічнай пустэчы пануе найглыбейшая, часам амаль невыносная настальгія.

Падарожжы па краіне сноў — не проста гісторыі, гэта вытанчаная літаратурная спроба вярнуць страчанае. Героі гэтых апавяданняў, людзі з тонкім адчуваннем або выключным уяўленнем, не банальна ўцякаюць ад праблем эпохі і шэрасці рэальнасці. Яны — мройнікі, якія імкнуцца аднавіць страчаную сувязь з лепшым станам душы, здольным на здзіўленне. Дзяцінства, успаміны пра родны край, вобразы ціхага, старога дома, не забруджанага горам, — усе гэтыя элементы становяцца будаўнічым матэрыялам для Краіны Сноў. Гэта месца, дзе ўсё дагэтуль магчыма, дзе прыгоды і таямніцы не былі яшчэ выцесненыя рацыяналізмам і прагматызмам.

У гэтых апавяданнях выяўляецца балючая, але вельмі чалавечая рыса Лаўкрафта: ён, які так шчыра верыў у непазбежны, злавесны касмічны хаос, сам горача прагнуў вярнуцца ў дзіцячыя гады. Краіна Сноў для яго — гэта апошняя лінія абароны чалавечай душы супраць халоднай існасці. Жахі тут прысутнічаюць, але яны ўжо не з’яў0ляюцца асноўнай мэтай. Яны — перашкоды на шляху да самаўдасканалення і ўнутранага спакою. Пагрозы ў “Цыкле сноў” часцей за ўсё зыходзяць не ад знешніх істот, а ад разбуральнай сілы чалавечага расчаравання і няздольнасці супрацьстаяць перашкодам.

Прайсці гэтыя шляхі разам з героямі, наведаць старажытны Ламар або Келефаіс, зноўку ўсвядоміць моц мары і ўяўлення — цудоўны выклік для сучаснага чытача, які штодзённа змагаецца з інфармацыйным шумам і разбалансаванасцю. Магчыма, гэты зборнік дапаможа нам па-іншаму зірнуць на сябе, знайсці пункт унутранай раўнавагі і ўсвядоміць, што самыя важныя дарогі ляжаць не ў навакольным космасе, а ў неабсяжным свеце нашай уласнай душы.

“Іншыя багі” — гэта не проста зборнік апавяданняў; гэта лячэнне прыгажосцю і мудрасцю, гэта запрашэнне да філасофскага падарожжа, якое можа скончыцца толькі вяртаннем — магчыма, не ў Краіну Сноў, але да лепшага, больш глыбокага разумення свайго ўласнага “дома”.

ЗМЕСТ

Палярыс. Пераклаў з ангельскае Ілля Сугака
Белы Карабель. Пераклаў з ангельскае Леанід Аўдовіч
Дзіўны дом высока ў тумане. Пераклаў з ангельскае Яўген Пятліцкі
Жахлівы Стары. Пераклаў з ангельскае Яўген Пятліцкі
Срэбны Ключ. Пераклала з ангельскае Кацярына Цеплакова
Келефаіс. Пераклаў з ангельскае Яўген Пятліцкі
Ліха над Сарнатам. Пераклаў з ангельскае Анатоль Тараскевіч
Пошукі Іранона. Пераклаў з ангельскае Андрэй Мітусневіч
Іншыя Багі. Пераклаў з ангельскае Анатоль Тараскевіч
Мройны пошук нязведанага Кадата. Пераклаў з ангельскае Ілля Сугака
Памяць. Пераклаў з ангельскае Леанід Аўдовіч
Зацемкі пра напісанне хімернай прозы. Пераклаў з ангельскае Яўген Пятліцкі

View full details